БАЖЭ́НАЎ Віктар Пятровіч (н. 21.1.1941, г.п. Зіядзін Самаркандскай вобл., Узбекістан),
бел. артыст аперэты (драм. тэнар). Засл. арт. Беларусі (2002). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1970). У 1953—65 артыст хору, саліст Арэнбургскага т-ра муз. камедыі. З 1970 саліст Бел. дзярж. муз. т-ра. Яго выканальніцтва вылучаецца жанравай характарнасцю, тэмпераментам, сакавітым гумарам. Сярод роляў: Несцерка («Несцерка» Р.Суруса), Сцяпан («Сцяпан — вялікі пан» Ю.Семянякі), Таўкачык («Калі заспявае певень» А.Чыркуна), Рауль, Тасіла, Раджамі, Антал Браш («Фіялка Манмартра», «Марыца», «Баядэрка», «Д’ябальскі наезнік» І.Кальмана), Іанель, Расільён, Арман («Цыганскае каханне», «Вясёлая ўдава», «Фраскіта» Ф.Легара), Айзенштайн, Энрыка, Аманай («Лятучая мыш», «Ноч у Венецыі», «Цыганскі барон» І.Штрауса), Фрэдзі («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоу), Напалеон («Капялюш Напалеона» О.Штрауса), Гары Трэвар, Баптыста («Цалуй мяне, Кэт!» К.Портэра), Гаспадар шынка і Цэзар Галь («Вольны вецер» І.Дунаеўскага), Пабла («Пацалунак Чаніты» Ю.Мілюціна), Петра («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Сярожа («Патрабуецца гераіня» В.Баснера), Міколка («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна), Джо Янкі («Дарагая Памэла» М.Самойлава), Мендоса («Даратэя» Ц.Хрэннікава).
В.Г.Брылон.
т. 18, кн. 1, с. 341
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)