Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
не́руш, ‑у, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ‑ы, ДМ ‑ы, Т ‑шшу, ж.
Што‑н. некранутае (нявораная зямля, дзікі лес, грыбное месца і пад.). Сам гаспадар таксама меў свае абходы, выпраўляўся ў лес па грыбы, хоць трапіць на такі неруш і на такое мноства баравікоў, як давялося яму нядаўна, больш не здаралася.Колас.Дзядзька Мікола поўзаў на каленях, збіраў рыжыкі і гаварыў, што такую неруш сустрэў у жыцці ўпершыню.Хомчанка.// Некранутая паверхня чаго‑н. Мы ідзём у Кветчу, дзе жыве стары. Крочым вузенькай горкай сцежкаю, ад якой у абодва бакі разлягаюцца прасцягі снегавой нерушы.Карамазаў.//перан. Вобласць дзейнасці, у якой амаль нічога не зроблена. Чорны стварыў эпічную мову, натуральную ў вуснах кожнага чалавека .. Здабыўшы такі інструмент, Чорны пачаў працаваць заложна. Перад ім была неаглядная неруш.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«НЕ́РУШ»,
народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль БДУ. Створаны ў 1980, у 1985 нададзена званне народнага. Арганізатар і маст. кіраўнік В.Гладкая. Уключае вак.-танц. групу (36 удзельнікаў) і інстр. ансамбль (8 чал.). У рэпертуары аўтэнтычныя бел.нар. песні, музыка, танцы, абрады розных рэгіёнаў Беларусі. Валодае школай нар. спеву з захаваннем рэгіянальных асаблівасцей. Большасць твораў запісана этнамузыколагамі і ўдзельнікамі калектыву ў фалькл.-этнагр. экспедыцыях, у т.л. песні «Ой, ты, сонца да яснае сонейка», «Да повідэмо куста», «Ой, і дай ты мне раду», «Там на лужку, на лужку», полька «Верацяно», «Ацьмінаўская кадрыля», веснавыя карагоды. Ансамбль зрабіў некалькі дзесяткаў запісаў на Бел. радыё, выпусціў кампакт-дыск. Творчасці калектыву прысвечаны фільмы Бел. тэлебачання «Вяселле ў Траецкім» (1989), «Каляда», «Піліпаўка». Лаўрэат і дыпламант рэсп. і міжнар.фалькл. фестываляў і конкурсаў, у т.л. ў Балгарыі (Сафія, 1985, Залаты медаль), Нарвегіі (г. Ф’ёрдэ, 1995), Італіі (г. Віка-Экуэнсе, 1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
не́рушж.разм.горн. Féste f -, -n, Pféiler m -s, -;
ахо́ўная не́руш Sícherheitspfeiler m, Schútzpfeiler m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Не́руш ’глухое месца ў лесе, да якога цяжка дайсці’ (Сцяшк.). Ад не і рухаць ’кранаць, варушыць’, параўн. няру́шаны (нерушеный) ’цэлы, некрануты’ (Нас.), неру́ханы ’неараны’ (Сл. ПЗБ), невору́шэны ’некрануты’, не́воруш ’бязлюднае месца’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не́руш Нярушанае грыбное месца (Я. Колас, 1952, т. 5, 462).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)