непако́іць, -ко́ю, -ко́іш, -ко́іць; незак., каго.

1. Выклікаць непакой, трывогу, хваляванне.

Навіна непакоіла яго.

2. Турбаваць каго-н.; прычыняць боль.

Асколак непакоіў раненага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непако́іць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. непако́ю непако́ім
2-я ас. непако́іш непако́іце
3-я ас. непако́іць непако́яць
Прошлы час
м. непако́іў непако́ілі
ж. непако́іла
н. непако́іла
Дзеепрыслоўе
цяп. час непако́ячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

непако́іць несов. беспоко́ить, трево́жить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непако́іць, ‑кою, ‑коіш, ‑коіць; незак., каго.

1. Выклікаць непакой, трывогу, хваляванне. Думка аб тым, як памірыцца з дзедам, увесь час непакоіла хлопчыка. Сіняўскі. Наступіў дзень, а Ядзі не было. Гэта непакоіла Сашу: чаму спазняецца? Новікаў. // Абуджаць непакой, хваляванне. Вечары. Сяло. Гулянкі. Пах садоў мяне дурманіў. І дзявочыя вяснянкі Непакоілі ў тумане. Аўрамчык.

2. Парушаць чый‑н. спакой, турбаваць каго‑н., перашкаджаць каму‑н. Рыгору стала няёмка, што ў гэткую пару непакоіць гаспадароў кватэры. Гартны. Доўга сядзець у палаце, непакоіць хворага дзяжурны доктар не дазваляў. Пальчэўскі. Пакуль добра не развіднела, [жанчыны] ішлі спакойна, а як паднялося сонца, пачалі непакоіць самалёты. Гурскі. // Прычыняць боль. «Не будзем.. [асколкі] чапаць, — сказаў хірург, — яны ў мякаці і неўзабаве перастануць непакоіць». Марціновіч. Апошні год штосьці зноў пачала непакоіць левая нага, ампутаваная да калена. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непако́іць

1. (хваляваць) be¦únruhigen vt; j-m Sórgen máchen;

гэ́та мяне́ непако́іць das macht mir Sórgen;

2. (турбаваць, непакоіць) stören vt; úngelegen [zur únrechten Zeit] kómmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

занепако́іць, -ко́ю, -ко́іш, -ко́іць; -ко́ены; зак.

Пачаць непакоіць.

З. просьбамі і заявамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трево́жить несов. трыво́жыць; (беспокоить) непако́іць, турбава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

беспоко́ить несов. турбава́ць, непако́іць; (тревожить) трыво́жыць; (волновать) хвалява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

занепако́іць, ‑кою, ‑коіш, ‑коіць; зак.

Пачаць непакоіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

preoccupy [priˈɒkjupaɪ] v. непако́іць, турбава́ць; захапля́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)