непако́іць, -ко́ю, -ко́іш, -ко́іць; незак., каго.

1. Выклікаць непакой, трывогу, хваляванне.

Навіна непакоіла яго.

2. Турбаваць каго-н.; прычыняць боль.

Асколак непакоіў раненага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)