Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
небага́таперен.
1. небога́то;
2.разг., в знач. сказ. немно́го;
у мяне́небага́та гро́шай — у меня́ немно́го де́нег
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
небага́та,
1.Прысл.да небагаты.
2. Мала, у невялікай колькасці. Ісці засталося небагата, якіх кіламетраў з восем.Лынькоў.Горад толькі прачынаўся. Людзей на вуліцах было небагата.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небага́тапрысл. dürftig; ärmlich; beschränkt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
небога́тонареч.небага́та;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ху́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Старанна ўхутвацца ў што‑н., добра ўкрывацца. Адвыкшы ад свежага паветра, Рыгор зябка хутаўся ў каўнер кажуха.Крапіва.Дачка засмяялася, хутаючыся ў халат і па-дзіцячаму, кулачком, праціраючы заспаныя вочы.Шамякін.Людзей было небагата, тыя, хто заходзіў на прычал, хуталіся ў каўняры, хаваліся пад парасоны і неўзабаве сыходзілі.Мележ.//перан. Густа пакрывацца (туманам, імглой і пад.). Непрывабная сцюдзёная далячынь хуталася ў тумане.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спяко́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі гарачы, душны. Стаяў спякотны летні дзень. Сонца хоць і пераваліла за поўдзень, але пякло неміласэрна.Чарнышэвіч.Лета ў гэтым годзе выдалася спякотнае і сухое.Хомчанка.Цяжка ў пасёлку з вадой. Калодзежаў тут небагата, ды і ў тых часта ў спякотнае лета вада перасыхае.Бяганская.// Прасякнуты спёкай, надзвычай нагрэты. Вырысоўвалася праз спякотную шыза-белую дымку цёмная паласа лесу.Шамякін.Калі пачаўся гэты подзвіг? У катлаване? Ці тады, Калі вятроў спякотных подых Адчуў геолаг малады.Панчанка.Там спякотнымі вятрамі Выпалена цаліна, Ды туды з будаўнікамі Едзе красная вясна.Зарыцкі.
2. Такі, якому ўласціва спякота. Спякотны стэп. □ Магілёўская ціхая вёска. Курная хата. Як далёка яны ад Мадрыда, Ад спякотнай Іспаніі.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкме́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які можна прыкмеціць, распазнаць, адрозніць вокам, поглядам. Цяпер я стаю на месцы, прытуліўшыся да сцяны, каб не быць прыкметныя, і чакаю.Галавач.Над левым брывом у Кірылы Пракопавіча досыць прыкметны шрам.Паслядовіч.[Рэня] прыглядалася да яго няскладнай фігуры.. і ў куточках яе губ блукала, хавалася ледзь прыкметная ўсмешка.Лынькоў.// Адчувальны, значны. Звычайнае вячэрняе пахаладанне не было нават прыкметным.Чарнышэвіч.Небагата баек напісаў Я. Колас, але ў развіцці гэтага жанру ў беларускай літаратуры яны пакінулі прыкметны след.Казека.
2. Які прыцягвае да сябе ўвагу, кідаецца ў вочы; адметны. Яшчэ на.. [пасажыры] было надта прыкметнае паліто — пера[н]іцаванае, пашытае рэгланам з некалі дарагога сукна.Карпюк.У такой, як Алеся, касынцы яна. У чырвонай касынцы, прыкметнай здалёк.Куляшоў.
3. Які выдзяляецца сярод падобных, мае свае асаблівыя адзнакі. Быў .. [Слесарэнка] чалавек прыкметны. Амаль двухметровага росту, спакойны, чарнявы, смелы і рашучы ў баі.Бураўкін.Агрыпіна ведала і помніла сям’ю Грушкаў, тым больш, што хата іх прыкметная: пры шляху — адна.Пестрак.
4. Які з’яўляецца, служыць прыкметай, адзнакай. Прыкметны знак. □ Адтуль зусім не цяжка знайсці прыкметны выварацень.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штык1, ‑а, м.
1. Халодная колючая зброя ў выглядзе вялікага нажа, якая насаджваецца на канец ствала вінтоўкі, карабіна, аўтамата. Дзям’ян яшчэ раз нырнуў штыком.. [ворага] ў грудзі і, забраўшы зброю, выйшаў на ганак.Кавалёў.Напарнік тым часам вырваў штык з кудзелі, адступіўся ў сенцы, завярнуў вінтоўку штыком наперад і рынуўся ў хату.Лецка.//перан. Ужываецца для абазначэння ваеннай сілы як сімвал яе. Браты, мы ведаем — Няроўнае змаганне: Супроць вас штык, Астрогі, катаванне.Колас.Бізун, штык і куля царскіх катаў пераконвалі сялян, што памешчыкі і чыноўнікі дзейнічаюць заадно.Лушчыцкі.// У спорце — плоская сталёвая пласцінка з шляпкай ці цыліндрам на тонкім канцы, якая надзяецца на ствол стрэльбы, карабіна. Фехтаванне на штыках.
2.Спец. Узброены баец, салдат (ужываецца як адзінка падліку пяхоты). Як атрад партызанскі ішоў з баёў, Небагата ў атрадзе было штыкоў: Хто скалечаны, Хто паранены...Лужанін.
•••
Прымкнуць штыкгл. прымкнуць.
Падняць (узняць) на штыкігл. падняць.
Сустрэць (прыняць) у штыкігл. сустрэць.
Як штык — поўнасцю, зусім (гатовы да чаго‑н., здаровы і пад.).
[Ад польск. sztych.]
штык2, ‑а, м.
Спец. Асобы марскі вузел пры звязванні тоўстых вяровак, канатаў.
штык3, ‑а, м.
Пласт зямлі на глыбіню палатна рыдлёўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)