не́ба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. не́ба нябё́сы
Р. не́ба нябё́саў
нябё́с
Д. не́бу нябё́сам
В. не́ба нябё́сы
Т. не́бам нябё́самі
М. не́бе нябё́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

не́ба, -а, мн. нябёсы, нябёс і нябёсаў, н.

Уся бачная над Зямлёй прастора ў форме купала.

На небе.

Быць на сёмым небе — перажываць, адчуваць вялікую радасць.

Пад адкрытым небам — не ў памяшканні.

Трапіць пальцам у неба (разм., жарт.) — сказаць што-н. неўпапад, недарэчы.

Узнесці да неба — непамерна расхваліць каго-, што-н.

Як гром з яснага неба — раптоўна, зусім нечакана.

Як з неба зваліўся (разм.) —

1) нечакана з’явіўся; раптоўна здарыўся;

2) не разумее таго, што адбываецца навокал.

Як неба і зямля — нічога падобнага, поўная процілегласць.

|| прым. нябе́сны, -ая, -ае.

Н. купал.

Нябесная вышыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

не́ба (мн. нябёсы) ср. не́бо;

ку́пал н. — небосво́д;

пад адкры́тым не́бам — под откры́тым не́бом;

быць на сёмым не́бе — быть на седьмо́м не́бе;

памі́ж (між) не́бам і зямлёй — ме́жду не́бом и землёй;

тра́піць па́льцам у н. — попа́сть па́льцем в не́бо;

як з н. звалі́ўся — как с не́ба свали́лся;

як гром з я́снага н. — как гром среди́ я́сного не́ба;

(як) н. і зямля́ — (как) не́бо и земля́;

зо́рак з н. не хапа́е — звёзд с не́ба не хвата́ет;

н. з аўчы́нку здало́ся — не́бо с овчи́нку показа́лось;

не́бу го́рача бу́дзе (ста́не) — не́бу жа́рко бу́дет (ста́нет);

лепш сіні́ца ў рука́х, чым жураве́ль у не́бепосл. лу́чше сини́ца в рука́х, чем жура́вль в не́бе;

ад зямлі́ адарва́ўся і н. не даста́ўпосл. от земли́ оторва́лся и не́ба не доста́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

не́ба, ‑а; мн. нябёсы, нябёс і нябёсаў; н.

1. Атмасфера, якая відна з зямлі — прастора ў форме купала, скляпення. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ. Нягорача свеціць сонца і далёка відаць спакойная сінь далёкіх нябёс. Скрыган. // толькі адз. Сусветная прастора, якая акружае зямлю. Карта горкага неба.

2. Па рэлігійных уяўленнях — месца, прастора, дзе знаходзяцца бог, анёлы, святыя і пад. // Боскія, вышэйшыя сілы. Хай бараніць цябе неба! Маўр.

•••

Аж небу горача (стане, будзе і пад.) гл. горача.

Вісець паміж небам і зямлёй гл. вісець.

Зоркі з неба хапаць гл. хапаць.

Капціць неба гл. капціць.

Манна з неба не сыплецца гл. манна.

Быць на сёмым (дзевятым) небе гл. быць.

Неба з аўчынку здалося — пра стан вельмі вялікага страху.

Пад адкрытым небам — не ў памяшканні, на вольным паветры.

Папасці (трапіць) пальцам у неба гл. папасці.

Узнесці (усхваліць) да неба гл. узнесці.

Як гром з яснага неба гл. гром.

Як з неба зваліўся гл. зваліцца ​1.

Як неба ад зямлі — вельмі моцна, рэзка (адрознівацца і пад.).

Як неба і зямля — нічога падобнага, поўная процілегласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́ба н. Hmmel m -s; Firmamnt n -(e)s (скляпенне неба);

быць на сёмым не́бе разм. im seb(en)ten Hmmel sein;

памі́ж не́бам і зямлёй разм. zwschen Hmmel und rde;

пад адкры́тым не́бам nter friem Hmmel;

як з не́ба звалі́ўся wie vom Hmmel [aus den Wlken] gefllen; wie aus hiterem Hmmel як не́ба ад зямлі́ hmmelweit entfrnt [verscheden], wie Tag und Nacht;

тра́піць па́льцам у не́ба danbenhauen* vi; danbengreifen* vi;

вы́рас да не́ба, а дурны́ як трэ́ба groß ist der Bumstumpf, doch schlecht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Не́ба, не́бо ’нябёсы’ (Яруш., БРС, ТСБМ, Бяльк., ТС, Ян.), ’паднябенне’ (Бяльк., Пятк. 2, ТС, Ян.), ’скляпенне ў печы’ (Мат. Маг., Шушк., ТС, Ян., браг., петрык., Шатал.), ’верхняя частка ткацкага станка, на якую падвешваюць ніты і набіліцы’ (браг., Нар. сл.), укр. не́бо ’нябёсы’, рус. не́бо, нёбо ’нябёсы; верхняя частка скляпення ў печы; верх бярлогі’, польск. niebo ’нябёсы’, чэш. nebe ’тс’, славац. nebo ’тс’, в.-луж. njebjo ’тс’, н.-луж. njebjo ’нябёсы, паднябенне’, славен. nebȏ ’нябёсы; паднябенне; балдахін’, серб.-харв. не̏бо ’нябёсы; паднябенне; балдахін’, балг. небе́, не́бо ’нябёсы’, макед. небо, небе ’тс’, ст.-слав. небо, род. скл. небесе ’тс’. Прасл. *nebo адносілася да балта-слав. асноў на ‑es, роднаснае літ. debesis ’воблака’, лат. debessнеба’ (з другасным d), ст.-інд. nábhas ’туман, пара, неба’, грэч. νέφος ’воблака’, лат. nebula, с.-в.-ням. nebul ’туман’, хец. nepišнеба’ (да і.-е. *nebh‑ ’імгла, воблака’), гл. Покарны, 315; Фасмер, 3, 53; Махэк₂, 392; Бязлай, 2, 217; Шустар-Шэўц, 13, 1007.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«Неба новае» (кніга) 6/500

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Храм неба» (арх. ансамбль, Пекін) 5/609, 608—609 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Зорнае неба 1/60, 331, 454, 488; 2/357, 541, 567, 568; 3/145, 158, 260, 261, 437, 466, 556; 4/186, 268, 537, 556—557 (укл.), 596; 5/236, 488, 601; 6/288, 345, 383; 8/396, 471; 9/206; 10/74, 113, 307; 11/142, 154, 162, 286, 382, 573

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗО́РНАЕ НЕ́БА,

сукупнасць касмічных аб’ектаў (пераважна зорак), бачных з Зямлі на начным небе. Пры найлепшых умовах назірання простым вокам можна бачыць адначасова каля 2,5 тыс. зорак, у тым ліку: 1-й зорнай велічыні — 13, 2-й — 40, 3-й —100, 4-й — 500, 5-й — 1600 і г.д. Большасць зорак размешчана паблізу Млечнага Шляху, а ўсяго на небе (у абодвух паўшар’ях) налічваецца каля 6 тыс. зорак да 6-й зорнай велічыні. Для зручнасці арыенціроўкі З.н. ўмоўна падзелена на 88 участкаў — сузор’яў (гл. табл.). Падзел зорак на сузор’і (у т.л. Задыяк) адносіцца да глыбокай старажытнасці. Яркія зоркі ў сузор’ях абазначаюцца літарамі грэч. алфавіта (некаторыя з іх маюць уласныя назвы); больш слабыя — лічбамі; аднесеныя да пэўнага тыпу (напр., пераменныя) — вял. лацінскімі літарамі. Яшчэ больш слабыя зоркі абазначаюцца назвай каталога і нумарамі, пад якімі яны значацца ў каталозе. Большасць аб’ектаў З.н. мс на назіраць толькі з дапамогай тэлескопаў. Яны даюць магчымасць выяўляць зорныя скопішчы, зорныя асацыяцыі, туманнасці галактычныя, галактыкі, квазары, скопішчы галактык і інш.; целы Сонечнай сістэмы: планеты, спадарожнікі планет, малыя планеты, каметы; штучныя касм. аб’екты: штучныя спадарожнікі Зямлі, касм. зонды і інш. Некат. з пералічаных аб’ектаў можна назіраць і простым вокам, напр., рассеяныя зорныя скопішчы Плеяды і Гіяды ў сузор’і Цяльца, Яслі ў сузор’і Рака; шаравыя зорныя скопішчы ў сузор’ях Тукана і Цэнтаўра; галактычную туманнасць у сузор’і Арыёна; галактыкі ў сузор’і Андрамеды; Вял. і Малое Магеланавы Воблакі; планеты: Венеру, Юпітэр, Марс, Сатурн, Меркурый, Уран; малую планету Весту, каметы; найб. яркія ШСЗ. Удзень, акрамя Сонца, на небе простым вокам відаць толькі Месяц і Венера. Выгляд З.н. бесперапынна мяняецца з прычыны бачнага сутачнага вярчэння нябеснай сферы, абумоўленага вярчэннем Зямлі, а таксама павольна мяняецца з прычыны абарачэння Зямлі вакол Сонца. Карту З.н. гл. на ўклейцы.

Літ.:

Дагаев М.М. Наблюдения звездного неба. 6 изд. М., 1988;

Зигель Ф.Ю. Сокровища звездного неба: Путеводитель по созвездиям и Луне. 5 изд. М., 1986.

Я.У.Чайкоўскі.

т. 7, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)