насаджэ́нне, -я, н.

1. гл. насадзіць¹.

2. толькі мн. -і, -яў. Пасаджаныя расліны, дрэвы.

Зялёныя насаджэнні.

Лесаахоўныя насаджэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насаджэ́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. насаджэ́нне насаджэ́нні
Р. насаджэ́ння насаджэ́нняў
Д. насаджэ́нню насаджэ́нням
В. насаджэ́нне насаджэ́нні
Т. насаджэ́ннем насаджэ́ннямі
М. насаджэ́нні насаджэ́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

насаджэ́нне ср.

1. насажде́ние; см. насадзі́ць I 1;

2. (группа деревьев) насажде́ние;

зялёныя ~джэ́нні — зелёные насажде́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насаджэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. насадзіць ​1.

2. толькі мн. (насаджэ́нні, ‑яў). Пасаджаныя расліны, дрэвы. Лесаахоўныя насаджэнні. Пладова-ягадныя насаджэнні. □ Гутарка ў Максіма ішла аб беларускіх лясах.., аб новых, пасляваенных насаджэннях. Брыль.

•••

Зялёныя насаджэнні — дрэвы і кусты, часта ў спалучэнні з кветнікамі і газонамі, у гарадах, пасёлках і вакол іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насадзі́ць¹, -саджу́, -са́дзіш, -са́дзіць; -са́джаны; зак.

1. чаго і што. Зрабіць пасадку (дрэў, раслін) у нейкай колькасці.

Н. парэчак.

Н. парк.

2. каго (што). Змясціць куды-н. у якой-н. колькасці (разм.).

Н. поўную машыну людзей.

|| незак. наса́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. насаджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лесакульту́ра, ‑ы, ж.

Штучнае насаджэнне лесу, якое ствараецца шляхам пасеву або пасадкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

plantation [plɑ:nˈteɪʃn] n.

1. планта́цыя;

a coffeе/banana plantation ка́вавая/бана́навая планта́цыя

2. насаджэ́нне, паса́дкі;

forestry plantations лесанасаджэ́нні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

насажде́ние

1. (действие) насаджэ́нне, -ння ср.; укаране́нне, -ння ср.; завядзе́нне, -ння ср.; увядзе́нне, -ння ср.; пашырэ́нне, -ння ср., распаўсю́джванне, -ння ср.;

2. (группа растений) насаджэ́нне, -ння ср., паса́дкі, -каў мн.;

зелёные насаждения зялёныя насаджэ́нні (паса́дкі);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сад ’участак зямлі, засаджаны дрэвамі, кустамі і кветкамі; дрэвы, кветкі, якія растуць на гэтым участку’, дыял. ’карма ў невадзе, мяшок пасярод яго, куды трапляе рыба’ (віц., Нар. лекс.), ’пасад у гумне’ (Нас.), ’верхні і ніжні млынарскія каменні’ (Некр.), ’грыбная калонія ў лесе’ (Яшк.). Да садзіць, сесці. У першым значэнні агульнаславянскае і праславянскае: рус., укр. сад, стараж.-рус. садъ ’дрэва, расліны, гай, сад’, ст.-слав. садъ ’сад’, польск. sad ’сад, парк’, в.-луж., н.-луж. sad ’садавіна; сад’, чэш., славац. sad ’сад, насаджэнне’, серб.-харв. са̑д ’новае насаджэнне’, славен. sȃd ’плод; плантацыя’, балг., макед. саднасаджэнне’. Праслав. *sadъ ’пасадка’, старая аснова на ‑ŭ (Мейе, RS 6, 131). Бліжэйшыя адпаведнікі ў ст.-інд. sadá ’язда вярхом, сядзенне’, ст.-ісл. sót ’сажа’, гл. Траўтман, 259 і наст.; Майргофер, 3, 473; Фасмер, 3, 543 і наст.; Брукнер, 478 і наст.; Махэк₂, 539, Сной₁, 550; Шустар-Шэўц, 2, 1263; Борысь, 537. Сад у значэнні ’дзіцячы сад’ з рус. сад ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«ВЕ́СТНИК ЗА́ПАДНОЙ РОССИ́И»,

палітычны і гіст.-літ. часопіс. Выдаваўся ў 1862—64 у Кіеве пад назвай «Вестник Юго-Западной и Западной России» і ў 1864—71 у Вільні на рус. мове ў 4 кнігах асобнымі тамамі (ад 4 да 12 на год). Напачатку выступаў з пазіцый нац. адраджэння ўкраінцаў і беларусаў, але хутка адышоў ад такога кірунку і стаў правадніком ідэі заходнерусізму. Падтрымліваў палітыку рас. улад, накіраваную на стварэнне ў Беларусі рускамоўнай школы, насаджэнне расійскага чыноўніцтва і інш. Выступаў супраць польск. і бел. дваранства, каталіцкага духавенства, уніяцтва. Змяшчаў матэрыялы па археалогіі, краязнаўстве, статыстыцы, этнаграфіі Беларусі, Літвы, Украіны. Друкаваў маст. творы.

С.​В.​Говін.

т. 4, с. 118

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)