намо́тванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. намо́тванне
Р. намо́твання
Д. намо́тванню
В. намо́тванне
Т. намо́тваннем
М. намо́тванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

намо́тванне ср. нама́тывание; см. намо́тваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намо́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. намотваць — наматаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нама́тывание намо́тванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дамата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Дакончыць намотванне, абмотванне чаго‑н. Даматаць ніткі ў клубок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

szpulowanie

н. намотванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

навёртывание накру́чванне, -ння ср.; намо́тванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПРАДЗЕ́ННЕ,

сукупнасць тэхнал. працэсаў, з дапамогай якіх валакністы матэрыял перапрацоўваюць у пражу.

Асн. працэсы П.: разрыхленне, змешванне, трапанне, корда- і грэбенечасанне, выцягванне, скручванне і намотванне. Валакністы матэрыял расскубаюць на шматкі, каб зменшыць яго шчыльнасць, зрабіць масу аднароднай, ачысціць ад дамешкаў. Змешванне ідзе амаль на ўсіх стадыях П. Найб. важныя працэсы П. — корда- і грэбенечасанне (гл. Часанне). У выніку грэбенечасання на грэбенечасальных машынах і дадатковай апрацоўкі стужка ператвараецца ў роўніцу. Складанне (злучэнне прадуктаў П. аднаго віду для сумеснай апрацоўкі) суправаджаецца выцягваннем — падаўжэннем валокнаў на выцяжных прыладах. Кручэнне і намотванне пражы выконваюцца на верацёнах прадзільных машын. Існуе таксама ручное П.: рукамі (вядома з неаліту ў большасці народаў), на верацяне, калаўротам. Да 19 ст. найб. пашырана П. на верацяне. На Беларусі з 19 ст. верацяно выцеснена калаўротам, у якім нітка намотваецца на шпулю, што прыводзіцца ў рух колам. Ручная пража выкарыстоўваецца пры вырабе тканін мастацкіх. Адрозніваюць бавоўна-, ільно- і воўнапрадзенне (гл. Баваўняная прамысловасць, Ільняная прамысловасць, Шарсцяная прамысловасць).

т. 12, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мо́тка ж., спец. мата́нне, -ння ср., намо́тванне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намо́тка ж.

1. (действие) намо́тванне, -ння ср., намо́тка, -кі ж.;

2. (то, что намотано) намо́тка, -кі ж.; (моток) мато́к, -тка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)