«ШАЎЦЫ́»,
«Шавец», бел. нар. мужчынскі танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. У танцы выразнымі рухамі перадаюцца працэсы працы шаўца: намотванне на руку і васкаванне дратвы, шыццё абутку, падбіўка падэшвы цвікамі і інш., а потым выхваленне абуткам. У пач. 20 ст. быў вядомы сольны варыянт танца «Чобаты», яго выконваў І.Буйніцкі ў выступленнях сваёй трупы. Існуе варыянт і для мяшанага складу выканаўцаў. Зафіксаваны ва ўсх. і зах. раёнах Беларусі. Падобны танец ёсць у Літве і на Украіне.
Л.К.Алексютовіч.
т. 17, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)