наду́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наду́юся наду́емся
2-я ас. наду́ешся наду́ецеся
3-я ас. наду́ецца наду́юцца
Прошлы час
м. наду́ўся наду́ліся
ж. наду́лася
н. наду́лася
Загадны лад
2-я ас. наду́йся наду́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час наду́ўшыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

sulk [sʌlk] v. derog. ду́цца, наду́цца; надзьму́цца, sulk with smb. злава́ць на каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sulky [ˈsʌlki] adj. надзьму́ты; пану́ры, насу́плены; пахму́рны;

a sulky day хму́рны дзень;

be sulky наду́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Начапу́рыцца ’прыбрацца’ (жлоб., Жыв. сл.), начапурыцца ’тс’ (Нас.; лунін., Шатал.; Янк. БП), naczapúrycsaнадуцца, наставіць пер’е’ (Федар.), укр. начепури́тися ’тс’, рус. начепури́ться ’тс’, чэш. načepýřiti se ’нахохліцца, натапырыцца, надуцца’, славен. načepériti se ’вычварна апрануцца’. Адзначаныя славянскія словы, відаць, самастойныя экспрэсіўныя ўтварэнні ў кожнай з моў, пра што сведчыць варыянтнасць асновы, параўн. славен. našeperiti, našopiriti ’тс’, серб.-харв. на̏шепурити ’тс’ і пад. Ад чапуры́цца ’прыбірацца’, чапуры́ць ’прыбіраць’ (гл.). Параўн. Бязлай, 2, 210; Махэк₂, 106.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набанды́жыць ’напіхаць, наладаваць’ (ТС), параўн. укр. набендюжитисянадуцца’. Да экспрэсіўнага бандыжыць, што можа ўзыходзіць да ба́ндыш ’калун, сякера’ (гл.) або да літ. banda ’статак, гурт’ ці пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Набамбу́ліць, набамбу́лытынадуцца, пакрыўдзіцца’ (дра- гіч., Клім.). Да бамбіла ’надуты’ (гл.), што ў сваю чаргу, відаць, можна звязаць таксама з літ. bambbti ’бурчаць, быць незадаволеным’, bamblys ’буркун’ і інш., гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахмурэ́ць ’стаць невясёлым’ (Касп., КСТ), ’аслабець’ (Касп.), ахмырэць ’зрабіцца панурым’ (КСП), зхмарэ́ць ’тс’ (Грыг.). Да хмура//хмара, параўн. рус. охмаритьнадуцца, зазлаваць’, хмура ’пахмурны чалавек’, хмыра ’тс’, хмуры ’пакрыты хмарамі; пануры, невясёлы (пра чалавека)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́чыць ’раздуваць, уздымаць’ (ТСБМ), пу́чыцца ’ўздувацца, узнімацца угору’, параўн. укр. пу́чити ’тс’, рус. пу́чить, пу́читься ’тс’, польск. pęczyć ’рабіць выпуклым, надуваць’, серб.-харв. на̀пучити сенадуцца, раззлавацца’, славен. pọ́čiti ’лопнуць, трэснуць, разарвацца’, балг. пъ́ча ’выпучваць, настаўляць’, пъ́ча се ’надувацца, рабіцца важным’. Прасл. *pǫčiti ’павялічвацца, пашырацца; трэскацца’ суадносіцца з *pǫkati, гл. пу́каць. Падрабязней Куркіна, Этимология–1982–1984, 13–24; Скок, 3, 67; Банькоўскі, 2, 536. Гл. таксама пя́каць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашашке́рыцца ’стаяць (сядзець) у стане нерухомасці, абыякавасці і безжыццёвасці, нагадваючы хворую на гняздзе курыцу’ (карэліц., Янк. II). Хутчэй за ўсё звязана з шашэрыцца ’натапырвацца’, шушэрыцца ’настаўляць поўсць, пер’е; насцярожвацца’ (КСП), да апошняга параўн. рус. ошушурить ’ашчацініцца, ускалмаціцца, надуцца’; маючы на ўвазе тлумачэнне слова, можна дапускаць сувязь (другасную) з шашок, шашко ’тхор’, параўн. сведчанне Пяткевіча аб тым, што тхор ачмурае курэй такім паганым духам, што ўсе куры, пачадзеўшы, падаюць да долу (Пятк., 2, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Натапы́рыць ’падняць, расставіўшы, пер’е; пышна адзецца’ (Нас.), ’настаражыць вушы; наставіць шэрсць, расставіць пер’е з перапуду, ад дажджу і пад.; растапырыць, ускалмаціць’ (Гарэц.), натопу́рыць ’наставіць, прыўзняць’ (ТС), натапы́рыцца, натупы́рыцца ’распусціць пер’е; надзьмуцца, разгневацца’ (Нас., Сл. ПЗБ; Ян.), натопу́рыцца ’тс’ (ТС), рус. натопы́рить ’падняць, паставіць дыбам пер’е, шэрсць; наставіць вушы; надуцца; пышна адзецца’, натопы́риться ’напыжыцца, ашчацініцца; надуцца, зазлаваць’, польск. дыял. natoperzyć, natoperzyć się ’тс’; сюды ж, відаць, і балг. дыял. натопо́ра, натопо́рвам ’паднімаць, задзіраць угору’. Паводле Пятлёвай (Этимология–1984, 200), на‑то‑пырить, на‑то‑пыриться пры параўнанні з на‑пыриться ’наткнуцца на што-небудзь вострае’ дазваляе вычляніць узмацняльны элемент ‑то‑, які ўяўляе сабой архаічны непрадуктыўны суфікс, параўн. смал. на‑то‑пы‑жить, на‑то‑пыжиться ’пышна апрануцца; ашчацініцца, прыняць ваяўнічы выгляд’; у такім разе да пы́рыць ’распіраць, пучыць’ (гл.). Аднак варыянты з іншым вакалізмам, якія сустракаюцца ў славянскіх мовах, параўн. прыведзеныя вышэй балгарскія словы і рус. дыял. топо́риться ’франціць’, растопо́рить ’рассунуць, растапырыць’, чэш. topořiti ’стаяць калом, не згінацца’ і інш. (Махэк₂, 647 лічыць зыходным корань stop‑, што параўноўвае з літ. stapìnti ’рабіць тугім, цвёрдым’), прымушаюць аднесці разглядаемыя словы да тапы́рыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)