Надса́днік ’талакнянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус.надсаднай ’увярэднік балотны’. Відаць, да надсадны ’сумны, цяжкі’ (Ян.), параўн. рус.надсадно ’балюча, сумна’ і надсадная трава ’нейкая лекавая расліна’, надсадка ’тс’, саднить ’шчымець’, досада ’прыкрасць’; усё да садзіць (Фасмер, 1, 531), параўн. размоўнае надсадзіць ’надарваць, нашкодзіць’, надсада ’надарванасць, хвароба ад цяжкай работы’, пра гэта ж сведчыць і ілюстрацыя да слова: Натсаднік — як бруснічнік, ат почак (Сл. ПЗБ, 188).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КРАПІНЕ́Ц (Polygala),
род кветкавых раслін сям. крапінцовых. Каля 500 відаў. Пашыраны ва ўмераным, субтрапічным і трапічным паясах. На Беларусі 4 віды, найчасцей трапляюцца К. звычайны (P. vulgaris, нар. назвы зязюльчыны ручнікі, надсаднік), гаркаваты (P. amarella), чубаты (P. comosa, нар. назвы вераднік, малыя козлікі, шчэпа) на лугах, сярод хмызнякоў, уздоўж дарог.
Шматгадовыя травяністыя расліны, кусты 1 паўкусты выш 5—30 см. Сцёблы голыя, слаба галінастыя. Лісце дробнае, чаргаванае. Кветкі ў разнастайных суквеццях (гронка, колас, мяцёлка). Плод — каробачка. Лек. расліны.