род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 600 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 5 відаў. Найб. вядомы У. балотны (P. palustris), нар. назвы зязюліна мыла, сітовіца, завушніца, гніднік, надсаднік, вашывая трава. Радзей трапляецца У. рослы (P. exaltata), а У.Каўфмана (P. kaufmannii), лясны (P. sylvatica) і скіпетрападобны (P. sceptrum-carolinum) занесены ў Чырв. кнігу. Растуць пераважна на вільготных і забалочаных лугах, лясных палянах, пустках, ускрай балот.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны, здольныя да паразітызму. Жывяцца з дапамогай гаўсторыяў на каранях раслін з розных сямействаў. Лісце перыста-рассечанае або перыста-раздзельнае, чаргаванае ці ў кальчаках. Кветкі ў верхавінкавых гронка- або коласападобных суквеццях. Плод — каробачка. Некат. віды ядавітыя. Часам У. выкарыстоўваюць у нар. медыцыне і ветэрынарыі (пераважна як інсектыцыд). Лек., кармавыя, дэкар. расліны.