Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
навучэ́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.
Той, хто навучаецца, вучыцца ў старшых класах сярэдніх школ і ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах.
Н. каледжа.
|| ж.навучэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым.навучэ́нскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навучэ́нец, -нца м. (обучающийся в среднем специальном учебном заведении) уча́щийся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
навучэ́нец, ‑нца, м.
Той, хто навучаецца, вучыцца ў старшых класах сярэдніх школ, тэхнікумах, вучылішчах і іншых сярэдніх навучальных установах. Побач стаяў невысокі хлопец у форме навучэнца чыгуначнага вучылішча.Васілёнак.Знайшлі мы сабе добрую кватэру. Мы — чацвёра навучэнцаў настаўніцкай семінарыі.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навучэ́нецм. Schüler m -s, -, Studíerende (sub) m, f -n, -n; Lérner m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Навучэ́нец ’вучань старшых класаў, слухач сярэдніх навучальных устаноў’ (ТСБМ). Наватвор 30‑х гадоў для перадачы рус.учащийся; упершыню ўведзена ў норму РБС–53 (гл. Лужанін у зб. Слова наша роднае. Мн., 1986, 97), аўтарства прыпісваецца П. Глебку (Маладосць, 1981, 9, 172; Каўрус, Мова народа, мова пісьменніка. Мн., 1989, 219). Ад навуча́цца ’праходзіць курс навучання’, што ў сваю чаргу калькуе рус.обуча́ться ’тс’, якое належыць да сферы канцылярска-адміністрацыйнай лексікі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
навучэнец, слухач
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
курса́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1.Навучэнец курсаў.
2.Навучэнец сярэдняй або вышэйшай ваеннай навучальнай установы.
К. сувораўскага вучылішча.
|| ж.курса́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым.курса́нцкі, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бурса́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.).
Навучэнец бурсы.
|| прым.бурса́цкі, -ая, -ае.
Бурсацкае жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
першаку́рснік, -а, мн. -і, -аў, м.
Студэнт, навучэнец першага курса.
|| ж.першаку́рсніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)