мясці́цца, мяшчу́ся, ме́сцішся, ме́сціцца; незак.

1. Мець прытулак у цесным, невялікім памяшканні; жыць.

М. ў знаёмых.

2. Змяшчацца на невялікай прасторы.

На ўзгорку мясцілася ўтульная вёсачка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мясці́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мяшчу́ся ме́сцімся
2-я ас. ме́сцішся ме́сціцеся
3-я ас. ме́сціцца ме́сцяцца
Прошлы час
м. мясці́ўся мясці́ліся
ж. мясці́лася
н. мясці́лася
Загадны лад
2-я ас. мясці́ся мясці́цеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ме́сцячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мясці́цца несов.

1. прожива́ть, тесни́ться, юти́ться;

уся́ сям’я́і́лася ў адны́м пако́і — вся семья́ прожива́ла (юти́лась) в одно́й ко́мнате;

2. тесни́ться; юти́ться; размеща́ться, устра́иваться;

хло́пцы ~ці́ліся каля́ кастра́ — ребя́та тесни́лись (юти́лись) во́зле костра́;

3. ума́щиваться; уса́живаться;

4. вмеща́ться;

усе́ рэ́чы ме́сцяцца ў чамада́не — все ве́щи вмеща́ются в чемода́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мясці́цца, мяшчуся, месцішся, месціцца; незак.

1. Змяшчацца, знаходзіцца, размяшчацца. Там жа, дзе пачынаўся за вясковымі платамі выган, мясціўся і будынак школы. Галавач. Пакой, у якім мясціўся сельгасаддзел, быў не так вялікі. Сабаленка. // Мець прыстанішча, жыць. У хутарскіх хатах, разам з гаспадарамі, і мясціліся палонныя з лесапільні. Чорны.

2. Займаць зручнае месца; уладкоўвацца. Хутка сястра пайшла, а хворы, крэкчучы і стогнучы, пачаў мясціцца пад коўдрай. Быкаў. Я чую, як варочаецца на паліцы жанчына, пэўне, месціцца, каб зручней было гутарыць. Галавач.

3. Умяшчацца, змяшчацца. Народ не месціцца ў хаце. Скрыган. Цеснавата калгаснаму дабру .. мясціцца ў старых будынінах. Палтаран. / Аб думках, пачуццях, перажываннях. У галаве .. [Лемеша] не месціцца, як гэта можна пайсці супраць начальства? Колас. Радасць гэткая ў сэрцы не месціцца. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мясці́цца

1. sich befnden*; nterkommen* vi (s) (мець прыстанішча);

2. (умяшчацца, змяшчацца) hiningehen* vi (s) (in A), Platz hben [fnden*] (in, auf, an D); pssen vt (in, auf, an D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мясці́цца ’ўсаджвацца’ (Бяльк., ТС), у выразе не месціцца у шкуры ’неспакойны, непаседлівы’ (Ян.). Яшчэ ст.-рус. мѣститися ’займаць месца, змяшчацца’ (XII ст.). Да ме́ста (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́сціцца несов., см. мясці́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прымісцігава́цца экспр. ’прыладзіцца’ (воран., Сл. ПЗБ). Прэфіксальнае ўтварэнне да незафіксаванага *місцігава́цца, экспрэсіўнага карэляту мясці́цца, гл. ме́сціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

юти́ться несов.

1. (иметь пристанище) мець прыту́лак, тулі́цца;

2. (помещаться на небольшом пространстве) тулі́цца, мясці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́сціцца, мешчуся, месцішся, месціцца; незак.

Тое, што і мясціцца (у 1, 3 знач.). У невялічкім пакойчыку .. месціліся жалезны ложак на сетцы, маленькі столік з люстэркам і этажэрка, застаўленая кнігамі. Рамановіч. Перастала біцца вялікае сэрца [пісьменніка], сэрца, у якім месціўся цэлы свет. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)