мы́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Утвараць працяжныя гукі «му-му».

Цяля мыкае.

2. перан. Неразборліва гаварыць што-н.; мармытаць.

|| зак. прамы́каць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. мы́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. мы́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мы́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мы́каю мы́каем
2-я ас. мы́каеш мы́каеце
3-я ас. мы́кае мы́каюць
Прошлы час
м. мы́каў мы́калі
ж. мы́кала
н. мы́кала
Загадны лад
2-я ас. мы́кай мы́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мы́каючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мы́каць несов., прям., перен., разг. мыча́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Утвараць працяжныя гукі «му-му»; раўці (у 1 знач.). У хляве сонна саплі свінні, ціха мыкала, мабыць, прасіла есці цяля. Курто.

2. перан. Неразборліва гаварыць што‑н.; мармытаць. Чудзін слаба супраціўляўся, мыкаў, адступаў. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мы́каць гл. мычаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мы́каць 1, му́каць, мі́каць ’раўці (аб карове, цяляці)’ (ТСБМ, Юрч., Гарэц.; дзярж., ДАБМ, к. 300), ’ціха мычэць’ (ц.-бел., лельч., там жа; Нас.). Рус. пск., валаг., калін., арханг. мы́кать ’тс’. Гукапераймальнае. Ад аднаразовага выклічніка мы‑ы! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 79).

Мы́каць 2, му́каць, мы́каты ’часаць лён на грэбені і скручваць яго ў мычкі’ (Гарэц., Юрч., Бяльк., Ян.; іван., петрык., лельч., Уладз.), мы́кнуць ’зрабіць трохі мычак’ (Юрч.). Укр. ми́канець ’расчасанае і падранае з мычкі пачассе’, ми́канка ’горшы гатунак прадзіва’, ми́кати ’торгаць, рваць, цягнуць’, рус. мы́кать ’мыкаць лён, пачассе’, польск. mykać ’рваць лён’, ’часаць лён’, ст.-чэш. mykati ’часаць воўну’, славац. mykať, славен. míkati ’часаць’. Прасл. mykati. Да імкну́цца (гл.).

Мы́каць 3 ’раздаваць, марнатравіць’, ’насіцца’ (Юрч.). Рус. валаг. мы́кать ’траціць час’. Семантычна блізка стаіць да мы́кацца (гл.).

Мы́каць 4 ’мармытаць, неразборліва гаварыць’ (ТСБМ, Шат.), любан. мы́каць‑пы́каць ’тс’ (Нар. словатв.), мы́кнуць ’буркнуць, крыкнуць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Гукапераймальнае. Утворана ад м‑м‑м! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамы́каць гл. мыкаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мыча́ть несов.

1. рыка́ць, мы́каць;

2. перен., разг. мы́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́канне ср., разг. мыча́ние; см. мы́каць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

moo [mu:] v. рыка́ць, мы́каць (пра кароў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)