Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
маніпуля́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Складаны прыём, дзеянне над чым-н. пры рабоце рукамі, ручным спосабам.
2.перан. Махлярства, махінацыі, падробка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ла́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1.гл. лаўка¹.
2. Пра незаконныя жульніцкія махінацыі, а таксама пра людзей — удзельнікаў такіх махінацый (разм.).
Раскрылі іх лавачку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Скурто́ніць ‘набыць з дапамогай махінацыі, нячэсна’ (Сл. рэг. лекс.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
smoke-filled[ˌsməʊkˈfɪld]adj.:
♦
a smoke-filled room закулі́сныя перамо́вы; махіна́цыі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
гешэ́фт, ‑у, М ‑фце, м.
Разм.уст. Спекуляцыйная, выгадная здзелка. Спрытнаму на розныя махінацыі і гешэфты, Хурсу добра шанцавала. Ён удала вёў гандаль свіннямі, меў вялікія барышы.Кудраўцаў.
[Ням. Geschäft.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
МАТЭО́ЦІ ((Matteotti) Джакома) (22.5.1885, Фрата-Палясіне, прав. Равіго, Італія — 10.6.1924),
італьянскі паліт. дзеяч, герой антыфаш. супраціўлення. Юрыст. Адзін з лідэраў Італьян.сацыяліст. партыі. У 1-ю сусв. вайну за антываен. дзейнасць быў зняволены ў турму. У 1919—24 дэп. парламента. У 1922 за рэфармісцкую дзейнасць выключаны з Сацыяліст. партыі. Адзін з заснавальнікаў і паліт. сакратар (з 1922) Унітарнай сацыяліст. партыі. 30.5.1924 у палаце дэпутатаў публічна выкрыў перадвыбарныя махінацыі і злоўжыванні фаш. партыі. Выкрадзены і забіты фашыстамі. Выступленне і забойства М. выклікалі востры паліт. крызіс фаш. рэжыму ў Італіі — т.зв. «М. крызіс».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фі́глі-мі́глі, фігляў-мігляў; адз.няма.
Разм. Жарты, хітрыкі, махінацыі, якія пускаюцца ў ход для дасягнення чаго‑н. У Пшыбыльскага Іцка за парабка з год працуе, фіглі-міглі яму рабіць пасабляе.Шынклер.
[Ад польск. figle-migle — жарты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)