Матру́на ’ліпа ў казках (з «бо́лным» гняздом, у якім жыве змяя Шкурапея)’ (Рам. 5), кам.матру́на‑коло́дыця, матрунка ’божая кароўка’ (З жыцця), ст.-бел.матрона ’матрона’ (XV ст.), якое са ст.-польск.matrona < лац.mātrōna ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання праз рус. мову, у якой непасрэдна са ст.-грэч.Ματρώνα (Фасмер, 2, 583; Булыка, Запазыч., 199).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заша́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Пачаць шамкаць. // Прашамкаць. Бабуля Матруна .. пакруціць галавой і бяззуба зашамкае: «А што — зноў не вытрымаў».Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магары́ч, ‑у, м.
Разм. Пачастунак, які наладжвае той, хто атрымаў прыбытак ад якой‑н. здзелкі. — Матруна, і табе пісьмо! — крыкнула ў расчыненае акно Гэлька. — Магарыч піць пасля зайду!Марціновіч.
[Ад санскр. mahārig — выдаткі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПІ́САРАВА (Людміла Іванаўна) (н. 29.5.1939, г.п. Руба Віцебскага гарсавета),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыла студыю пры Бел. т-ры імя Я.Коласа (1964), працуе ў гэтым т-ры. Характарная актрыса. Створаныя вобразы вызначаюцца псіхал. абгрунтаванасцю, выразным пластычным малюнкам, дакладнай моўнай характарыстыкай. У камед. ролях ужывае прыёмы гратэску, сатыр. завостранасць, буфанаду. Лепшыя ролі ў бел. і класічным рэпертуары: Казюра («Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна), Ульяна («Трывога» А.Петрашкевіча), Маці («Парог» А.Дударава, «...Таму, што люблю...» А.Паповай паводле п’есы «Дзень карабля»), Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Матруна («Улада цемры» Л.Талстога), Кісельнікава («Багна» А.Астроўскага), Далгова («Касатка» А.Талстога), Інеса («Каханне не жарты» П.Кальдэрона), пані Конці («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Знялася ў кіна- і тэлефільмах «Нядзельная ноч», «Паводка», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕ́БАЎСКАЯ (Яніна Казіміраўна) (24.10.1901, Мінск — 16.12.1978),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1970). Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926), працавала ў Бел. т-ры імя Я.Коласа. Найб. самабытныя, жыццёва праўдзівыя, каларытныя вобразы жанчын з народа стварыла ў нац. рэпертуары: Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Даміцэля («Прымакі» Я.Купалы), Югася («Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа «На ростанях»), Гарпіна («Алазанская даліна» К.Губарэвіча і І.Дорскага), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), старая Жыгоцкая («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча) і інш. Індывідуальнасцю творчай манеры адметныя і яе ролі класічнага рэпертуару: Матруна («Улада цемры» Л.Талстога), Малання, Васа («Ягор Булычоў і іншыя», «Васа Жалязнова» М.Горкага), Уліта («Лес» А.Астроўскага), Дандальская («Дамы і гусары» А.Фрэдры), Орта («Ветрык, вей!» Я.Райніса) і інш. З інш. роляў: Пастарша («Юстына» Х.Вуаліёкі), лэдзі Патэрсан («Востраў Афрадыты» А.Парніса), Шарлота («Гарачае лета ў Берліне» паводле Э.Д.К’юзек).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скрыва́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скрывавіць.
2.узнач.прым. Пакрыты, заліты кроўю. Дзед Нупрэй, глянуўшы па скрываўленыя ногі і твар унука, страшэнна перапалохаўся: ці не здарылася што з ім?Шуцько.Матруна ўпала на калені, цалавала Грышку ў збялелы замурзаны твар, галасіла, а то, сціхаючы, прыкладвалася вухам да яго скрываўленых грудзей.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
1. Станавіцца старым або больш старым. Аміля ж пасля гэтых другіх родаў пачала хварэць і шпарка старэць.Чорны.Матруна да дзяцей у горад паехала. Хату прадае, а купцоў не знаходзіцца. Так і старэе хата.Паўлаў.
2. Станавіцца ўстарэлым. Лепшае з тае творчае спадчыны, якую пакінуў Андрэй Александровіч, не старэе.Звонак.
3.Спец. Мяняць свае ўласцівасці пад уздзеяннем розных фізіка-хімічных умоў. Гума старэе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАКА́РАВА (Галіна Кліменцьеўна) (27.12.1919, г.п. Старобін Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1993),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1967). Нар.арг.СССР (1980). Скончыла студыю Бел.т-ра імя Я.Купалы (1938), у якім і працавала. Яркая нац. актрыса. Яе мастацтва было адметнае сакавітасцю сцэнічных фарбаў, праўдзівасцю, багатай моўнай характарыстыкай. Стварыла каларытныя, яркія індывідуальныя нар. характары. Талент М. як глыбока самабытнай актрысы найб. выявіўся ў нац. рэпертуары, найперш у п’есах А.Макаёнка (многія ролі напісаны спецыяльна для М.): Марыя Кірылаўна («Выбачайце, калі ласка!»), Лушка («Лявоніха на арбіце»), Паліна («Трыбунал», сярэбраны медаль імя А.Папова 1973; выступала ў гэтай ролі ў спектаклі Маскоўскага т-ра на Малой Броннай), Старая («Святая прастата»), Аксана Смятанкіна («Таблетку пад язык»); а таксама Агата («Паўлінка» Я.Купалы), Матруна («На крутым павароце» К.Губарэвіча), Дзятлічыха («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Ганна, Маці («Вечар», «Парог» А.Дударава). З інш. роляў: Кабаніха («Навальніца» А.Астроўскага), Квашня («На дне» М.Горкага), Лізавета («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Гаспадыня зімоўя («Таня» А.Арбузава), Старая ўдава з Фларэнцыі («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра). Здымалася ў кіна- і тэлефільмах: баба Шура («Удовы»), Ганна Іванаўна («Развітанне славянкі»), Драздова («Фруза»), мачаха Ганны («Завеі, снежань») і інш. Пра М. зняты дакумент. фільм «Каралеў я не іграла» (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Паводле забабонных уяўленняў — уздзейнічаць чарамі, магічнымі прыёмамі на людзей. Матруна ёй [шаптусе] цягала Адзенне, грошы, сала, — Амаль усё занесла, што было, А тая ўсё шаптала, чаравала.Корбан.//надчым і без дап.Разм. Займацца справай, незразумелай, таямнічай для акаляючых. Так і тупаў [Пракоп] па сваіх сотках ды прышчапляў-перапрышчапляў, чараваў, мудраваў сам-насам.Кавалёў.Саня мясіў цеста, узбіваў яечныя жаўткі, абсмажваў бульбяныя кубікі, чараваў над соусам, гатаваў «фірменны» салат з радыскі.Пінчук.
2.перан.; каго-што. Вабіць, захапляць; прыносіць асалоду. Глядзіш на іх [грыбы] — і сэрцу міла, Як бы з іх сходзіць нейка сіла, Цябе чаруе, захапляе, Па жылах радасць разлівае.Колас.На гары высокай, Воддаль ад прысад, Чаравалі вока І палац і сад.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапта́ць, шапчу, шэпчаш, шэпча; незак., што і без дап.
1. Гаварыць, вымаўляць вельмі ціха, шэптам. Шаптаць на вуха. Шаптаць малітвы. □ Губы .. [Людмілы] шапталі гнеўныя пракляцці тым, хто ўчыніў такую лютую бойню.Якімовіч.— Саша... Саша... Ты ж сама прыгажосць... — шаптаў Малашкін, гладзячы руц Сашы, — з табою жыць і паміраць.Пестрак.//перан. Утвараць якія‑н. ціхія гукі (слабы шум, шолах і пад.). Шэпча жыта, нібы стогне Здушанай тугою.Колас.Зноў так радасна шэпчуць дубровы.Кляшторны.
2. Перадаваць якія‑н. чуткі па сакрэту, тайна. І не толькі яны [Сцёпка з Борам] — уся вуліца шаптала пра Міхалку.Баранавых.— Каму ж, хлопцы, пачаць, як не нам? Можа, напалохаюць тыя, што будуць шаптаць з-за вугла ды чакаць паратунку з-за мора.Брыль.
3. Шэптам замаўляць, чараваць. Матруна ёй [шаптусе] цягала Адзенне, грошы, сала, — Амаль усё занесла, што было, А тая ўсё шаптала, чаравала.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)