ма́тачнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ма́тачнік ма́тачнікі
Р. ма́тачніка ма́тачнікаў
Д. ма́тачніку ма́тачнікам
В. ма́тачнік ма́тачнікі
Т. ма́тачнікам ма́тачнікамі
М. ма́тачніку ма́тачніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ма́тачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Найбольшая ячэйка ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка.

2. Памяшканне для матак якога-н. віду свойскай жывёлы.

3. Расліна, якая выкарыстоўваецца для вырошчвання новых раслін (спец.).

4. Участак, дзе растуць насеннікі або саджанцы якіх-н. раслін (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́тачнік м., в разн. знач. ма́точник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́тачнік, ‑а, м.

1. Вялікая ячэя ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка. // Скрыначка, прызначаная для адсадкі пчалінай маткі пры раенні.

2. Памяшканне для матак якога‑н. віду свойскай жывёлы. Матачнік для трусоў.

3. Спец. Расліна, якая выкарыстоўваецца для вырошчвання новых раслін.

4. Спец. Участак, дзе растуць насеннікі або саджанцы якіх‑н. раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́тачнік1, маточнік ’ячэя ў сотах, дзе выводзіцца пчаліная матка’, ’скрыначка для адсадкі пчалінай маткі пры раенні’ (ТСБМ, Бес., Шат., Некр., Анох., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Бел. хр. дыял.; ашм., З нар. сл.), слаўг. ма́тышнік ’тс’ (Нар. сл.), матачніца ’тс’ (віл., З нар. сл.; Мат. Гом.), ма́тушнік ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Укр. ма́точник ’тс’, рус. ма́точник, свярдл. ма́точница ’скрыначка для пчалінай маткі’, польск. matecznik, чэш. matečník, серб.-харв. ма̏тичњак, макед. матичник. Культурнае слова, утворанае ў паўд.-слав. мовах ад матица ’матка ў пчол’, а ў паўночных ад матка, matka.

Ма́тачнік2 ’сярэдзіна пушчы, цалкам недасягальная, у якой жыве лясун’ (Багд.). З польск. matecznik ’тс’.

Ма́тачнік3, ма́тъчнік ’зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (маг. Кіс.; міёр., Жыв. сл.). Назва паходзіць ад матка ’маці’, параўн. польск. Panny Marii len, ст.-чэш. len Matky Boží ’лён багамацеры’, аналагічна ням. unser Frauen Flachs.

Ма́тачнік4 ’чабор звычайны, Thymus serpyllum L.’ (рэч., добр., ветк., Мат. Гом.). У аснове гэтай назвы, як і інш. слав.: укр. матеріду́шка, богоро́дская (богоро́дицына) трава, ст.-польск. macierza duszka, суч. macierzanka, чэш. mateřídouška, славац. materina duška, славен. materna dušica, харв. materina dušica, ляжыць першаснае значэнне ’душа багародзіцы — дзевы Мэрыі, маці Харыста’, звязана з прыемным пахам краскі (Махэк, Jména, 202). Бернекер (1, 235) у аснову матывацыі кладзе пчаліную матку і пах, які прыцягвае пчол. Фасмер (2, 582) прытрымліваецца таго веравання, што ў гэту расліну ператварылася маці, якая рана памерла (гл. мацярдушка).

Ма́тачнік5, ма́ташнік (брасл., віл., даўг., швянч., Сл. ПЗБ) ’падбел звычайны, Tussilago farfara L.’, астрав. ’настой падбелу’ (Сл. ПЗБ), ’падбел’ (маг., Смал., Кіс.; Нас.). Рус. паўн., смал., ёнаў. (ЛітССР), прэйл. (ЛатССР) ма́точник ’тс’. Ад ма́тка ’пчаліная матка’: падбел з’яўляецца добрай пераноснай і нектараноснай раслінай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́точник в разн. знач. ма́тачнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

matecznik

м.

1. лясныя нетры;

2. матачнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Кле́тачка ’соты, матачнік’ (Мат. Гом.), ’сетачка з дзіркамі ў вуллі, праз якія матка не можа пралезці’ (Сцяшк.). Гл. клетка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маташнік1 лекавы ’белакапытнік гібрыдны, Petasites hybridus (L.) Gaertu’ (маг., Кіс.). Укр. мато́чник ’Petasites officinalis’. Назва расліны перанесена з ма́тачнік5 паводле падабенства формы ліста (як і назва падбел — ва ўкр., рус., чэш. мовах).

Маташнік2 ’залозніца крылатая, Scrophularia alata Gilib.’ (маг., Кіс.). Няясна. Магчыма, да ма́ціца (гл.), ’галоўны корань у дрэве’ паводле падабенства: у залозніцы таксама корань вялікі, вузлаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́ска ’соска’ (Касп., Сцяшк. Сл., Скарбы, Сл. ПЗБ), ’сасок’ (Сл. ПЗБ), сы́ськаматачнік (у пчол)’ (Сл. Брэс.), сысо́к ’адростак для ўсмоктвання пажыўных рэчываў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), сюды ж сы́саўка ’соска’ (ТС). Да сыса́ць ’ссаць’ (Сл. ПЗБ), што да прасл. *sysati, параўн. укр. сиса́ти, польск. sysać, славен. sísati, серб.-харв. си̏сати, балг. дыял. си́сам, макед. сиса, ст.-слав. сысати ’тс’, ітэратыва да *sъsati, гл. ссаць. Параўн. укр. сиса́к ’цыбук’, славен. sȋsek ’сасок (грудзей), соска’, серб.-харв. си̏сак ’хабаток (насякомых)’, ’носік’, дыял. сиска ’сасок (у вымені)’. Гл. Скок, 3, 244; Бязлай, 3, 238; Глухак, 549. Гл. таксама цыцка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)