МА́ЛЬЦАЎ (Цярэнцій Сямёнавіч) (10.11.1895, с. Мальцава Шадрынскага р-на Курганскай вобл., Расія — 1994),
савецкі раслінавод, наватар с.-г. вытворчасці. Ганаровы акад. УАСГНІЛ (1956). Герой Сац. Працы (1955). Аўтар новай сістэмы апрацоўкі глебы: глыбокага безадвальнага ўзворвання ў спалучэнні з паверхневай апрацоўкай і аптымальных тэрмінаў сяўбы. Дзярж. прэмія СССР 1946.
бел. вучоны і канструктар у галіне выліч. тэхнікі. Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1957). З 1960 на Мінскім з-дзе ЭВМ, у 1972—96 у НДІЭВМ. Навук. працы па асновах канструявання ЭВМ, выліч. комплексаў і прылад выліч. тэхнікі. Гал. канструктар ЭВМ «Мінск-26», працэсара ЭВМЕС-1020, нам.гал. канструктара ЭВМ «Мінск-27» i ЕС-1022. Дзярж. прэмія СССР 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬЦАЎ (Аляксандр Мікалаевіч) (14.10. 1921, г. Цвер, Расія — 21.4.1964),
рускі гісторык. Канд.гіст.н. (1949). Скончыў Маскоўскі ун-т (1944). З 1946 выкладчык у ВНУ Масквы, у т.л. ў Маскоўскім ун-це. У манаграфіі «Расія і Беларусь у сярэдзіне XVII ст.» (1974), прысвечанай вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, даследаваў ход ваен. дзеянняў, палітыку рус. улад адносна шляхты, духавенства, мяшчанства, сялянства, узаемаадносіны рус. ўрада і ўкр. казакоў у дачыненні да Беларусі. Апублікаваў Баркулабаўскі летапіс («Археаграфічны штогоднік за 1960 г.», 1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬЦАЎ (Леанід Сямёнавіч) (н. 29.8. 1949),
с. Вяценеўка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.), бел.ваен. дзеяч. Ген.-лейт. (1994). Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча (1971), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1979) і Генштаба (1992). З 1971 на камандных і штабных пасадах у Групе сав. войск у Германіі,‘з 1979 у Далёкаўсх. ваен. акрузе. З 1992 1-ы нам.каманд. 28-й арміяй, з 1993 камандзір 28-га армейскага корпуса. З 1994 нач.Гал. штаба Узбр. Сіл — нам. міністра абароны Рэспублікі Беларусь. У 1995—97 міністр абароны Рэспублікі Бела́русь. З 1997 1-ы нам.нач. штаба па каардынацыі ваен. супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬЦАЎ (Анатоль Іванавіч) (27.11. 1909, г.п. Мішаронскі Шатурскага р-на Маскоўскай вобл. — 7.7.1967),
расійскі матэматык; адзін са стваральнікаў агульнай тэорыі мадэлей. Акад.АНСССР (1958; чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі ун-т (1931). З 1932 у Іванаўскім пед. ін-це (з 1943 праф.), адначасова з 1942 у Матэм. ін-це АНСССР; з 1960 у Ін-це матэматыкі Сібірскага аддз.АНСССР і Новасібірскім ун-це. Навук. працы па матэм. логіцы, тэорыі груп, тэорыі кольцаў і лінейнай алгебры, тэорыі алгарытмаў. Даследаванні М. далі пачатак сістэматычнаму выкарыстанню метадаў матэм. логікі ў алгебры. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—2. М., 1976;
Алгоритмы и рекурсивные функции. 2 изд. М., 1986.
Літ.:
А.И. Мальцев // Успехи мат. наук. 1968. Т. 23, вып. 3.