МА́ЛЬЦАЎ Аляксандр Мікалаевіч
(14.10. 1921, г. Цвер, Расія — 21.4.1964),
рускі гісторык. Канд. гіст. н. (1949). Скончыў Маскоўскі ун-т (1944). З 1946 выкладчык у ВНУ Масквы, у т.л. ў Маскоўскім ун-це. У манаграфіі «Расія і Беларусь у сярэдзіне XVII ст.» (1974), прысвечанай вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, даследаваў ход ваен. дзеянняў, палітыку рус. улад адносна шляхты, духавенства, мяшчанства, сялянства, узаемаадносіны рус. ўрада і ўкр. казакоў у дачыненні да Беларусі. Апублікаваў Баркулабаўскі летапіс («Археаграфічны штогоднік за 1960 г.», 1962).
В.С.Пазднякоў.
т. 10, с. 48
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)