МА́ЛЬЦАЎ (Анатоль Іванавіч) (27.11. 1909, г.п. Мішаронскі Шатурскага р-на Маскоўскай вобл. — 7.7.1967),
расійскі матэматык; адзін са стваральнікаў агульнай тэорыі мадэлей. Акад.АНСССР (1958; чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі ун-т (1931). З 1932 у Іванаўскім пед. ін-це (з 1943 праф.), адначасова з 1942 у Матэм. ін-це АНСССР; з 1960 у Ін-це матэматыкі Сібірскага аддз.АНСССР і Новасібірскім ун-це. Навук. працы па матэм. логіцы, тэорыі груп, тэорыі кольцаў і лінейнай алгебры, тэорыі алгарытмаў. Даследаванні М. далі пачатак сістэматычнаму выкарыстанню метадаў матэм. логікі ў алгебры. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—2. М., 1976;
Алгоритмы и рекурсивные функции. 2 изд. М., 1986.
Літ.:
А.И. Мальцев // Успехи мат. наук. 1968. Т. 23, вып. 3.