мазня́, -і́, ж. (разм.).

Няўмелае маляванне, неахайны малюнак, пісьмо; дрэнная, няўмелая работа.

М. ў сшытку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мазня́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. мазня́
Р. мазні́
Д. мазні́
В. мазню́
Т. мазнёй
мазнёю
М. мазні́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мазня́ ж., разг., в разн. знач. мазня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мазня́ разг. мазня́, -ні́ ж., мазані́на, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мазня́, ‑і, ж.

Разм.

1. Няўмела намаляваная карціна, неахайна напісаны тэкст. Не малюнак, а мазня. Мазня ў сшытку. □ У нацыянальнай галерэі [Швецыі], дзе выстаўлены шэдэўры Цорна і Рубенса, вісіць таксама мазня новых модных мастакоў. Мележ. // Што‑н. нядбайна, не на высокім узроўні напісанае; дрэнная, няўмелая работа. «Пэцкаль ты! Няма ў цябе ніводнай жылкі творчай. А вершыкі твае — мазня Корбан.

2. Няўмелая, з промахамі гульня, стральба і пад. — Што ж гэта за мазня! — з абурэннем хтосьці папракнуў цэнтральнага нападаючага. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазня́ ж разм пагард гл мазаніна

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Мазня́ ’няўмела намаляваная карціна, неахайна напісаны тэкст; дрэнная, няўмелая работа’, ’лёгкія ўдары’, ’няўмелая, з промахамі стральба’ (ТСБМ, Нас.). Відаць запазычана з рус. мазня́ ’тс’. Да ма́заць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 58–59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мазані́на, -ы, ж.

Тое, што і мазня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мазані́на ж., разг. мазня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

scribble1 [ˈskrɪbl] n. крамзо́лі; мазня́, мазані́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)