мазгата́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мазгачу́ мазго́чам
2-я ас. мазго́чаш мазго́чаце
3-я ас. мазго́ча мазго́чуць
Прошлы час
м. мазгата́ў мазгата́лі
ж. мазгата́ла
н. мазгата́ла
Загадны лад
2-я ас. мазгачы́ мазгачы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час мазго́чучы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

мазгата́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. мазгата́ю мазгата́ем
2-я ас. мазгата́еш мазгата́еце
3-я ас. мазгата́е мазгата́юць
Прошлы час
м. мазгата́ў мазгата́лі
ж. мазгата́ла
н. мазгата́ла
Загадны лад
2-я ас. мазгата́й мазгата́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час мазгата́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Мазгата́ць ’біць, разбіваць, мажджэрыць’, ’грукаць дамагаючыся’ (Нас.). Рус. мозгота́ть ’тс’, ’балбатаць’, ’смактаць, есці’, ’хутка бегаць’, зах.-укр. москота́ти ’невыразна гаварыць, дрэнна вымаўляючы’, моско́та ’няясная вымова’. Да ⁺мозгот, утвораны, як стукот, лёскат, грукат, ад мазга́ць, параўн. славен. серб.-харв. мо̀згати ’ламаць галаву’ (звычайна такія дзеясловы выступаюць у пары: грукацьгрукатаць, ляскацьлескатаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Маскаля́ць, мозколя́ць (экспр.) ’біць’ (ТС). Да асновы mozg‑/mosk, пашыранай экспрэсіўным суфіксам ‑ol‑. Гл. мазгата́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазану́ць (экспр.) ’ударыць’ (слуц., Шн. 2). Да мазгатну́ць, якое з мазгатаць (гл.). Аб выпадзенні ‑т‑ перад ‑н‑ суфікса ‑nǫ‑ гл. Карскі (1, 355).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размазката́ный ’разбіты ўшчэнт’ (Юрч. СНЛ), мазгата́ць ’біць, разбіваць’, ’стукаць’ (Нас.). Узыходзіць да прасл. *moskotati, *mozgotati (ЭССЯ, 20, 18–19, 92), параўн. маскатаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазгатня́ ’галаваломная, заблытаная справа’ (Нас.) утворана ад мазгатаць (гл.) і суф. ‑н‑я (з экспрэсіяй непахвальнасці), як і мазгаўня́, балбатня́, калатня́, буркутня́, траскатня́ (Сцяцко, Афікс. наз., 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)