магі́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які капа́е і засыпае магілу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магі́льшчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. магі́льшчык магі́льшчыкі
Р. магі́льшчыка магі́льшчыкаў
Д. магі́льшчыку магі́льшчыкам
В. магі́льшчыка магі́льшчыкаў
Т. магі́льшчыкам магі́льшчыкамі
М. магі́льшчыку магі́льшчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

магі́льшчык м.

1. прям., перен. моги́льщик;

2. зоол. моги́льщик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магі́льшчык, ‑а, м.

1. Рабочы, які капае магілу.

2. перан. Той, хто нясе пагібель каму‑, чаму‑н. Пралетарыят — магільшчык капіталізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магі́льшчык м. Ttengräber m -s, - (тс. перан.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

моги́льщик

1. далако́п, -па м.;

2. перен. магі́льшчык, -ка м.;

3. зоол. магі́льшчык, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

grabarz

м.

1. далакоп, магільшчык;

2. заал. жук-магільшчык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МЕРЦВЯЕ́ДЫ (Silphidae),

сямейства насякомых атр. цвердакрылых, або жукоў. Каля 2 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмеранай зоне. На Беларусі 14 відаў; найб. вядомыя жукі з роду магільшчыкі, М. матавы, або тоўстагалоўка матавая (Aclypaea opaca), М. цёмны (Silpha obscura), М. чатырохкрапінкавы (Xylodrepa quadripunctata), падлавік маршчыністы (Thanatophilus rugosus) і інш.

Даўж. да 40 мм. Вусікі 11-членікавыя, булавападобныя. Лапкі 5-членікавыя. Надкрылы часта ўкарочаныя. Лічынкі плоскія, рухомыя. Большасць М. корміцца мярцвячынай, спрыяюць ліквідацыі жывёльных рэшткаў, некат. — драпежнікі, расліннаедныя, якія шкодзяць агародным культурам (бульба, буракі, капуста, морква), прамежкавыя гаспадары гельмінтаў.

Мерцвяеды: 1 — матавы; 2 — чатырохкрапінкавы; 3 — цёмны; 4 — магільшчык чорны.

т. 10, с. 296

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бібліята́ф

(ад гр. biblion = кніга + taphos = магіла)

«магільшчык кніг» — жартаўлівая назва ўласніка бібліятэкі, які не дазваляе іншым карыстацца ёю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАРАДА́ГСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК на Пд Крыма, паміж Кактэбельскай і Шчабятоўскай далінамі, Украіна. Засн. ў 1979. Пл. 3 тыс. га. Асн. каштоўнасць запаведніка — прыродныя комплексы вулканічнага масіву Карадаг. Расліннасць складаецца з лясоў, стэпаў, зараснікаў нізкарослых цвердалістых паўхмызнякоў. Агульная колькасць відаў раслін каля 1040, у т. л. 60 рэдкіх, эндэмічных і знікаючых. У фаўне відаў: 31 млекакормячых (у т. л. вял. і малы падкованосы, звычайная шыракавушка, звычайны доўгакрыл, стэпавы тхор, куніца, казуля), 110 птушак (у т. л. кеклік, чорны дрозд, сокалы сапсан і балабан, арол-магільшчык, асаед), 3 амфібій, 8 рэптылій (у т. л. крымскі гекон, леапардавы полаз, жаўтапузік), 16 рыб, больш за 1000 матылькоў і інш. насякомых.

т. 8, с. 44

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)