Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
магні́тм.
1. (род. магні́та) физ. магни́т;
2. (род. магні́ту) перен. магни́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
магні́т, ‑а і ‑у, М ‑ніце, м.
1.‑а. Цела, якое мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя або адштурхоўваць некаторыя іншыя прадметы.
2.‑у; перан. Тое, што прыцягвае, вабіць да сябе. Страчай мяне, тайга, я зноў з табою; Ты мой магніт, тайга, ты мой магніт.Кусянкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Магніт 6/518; 7/382
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́Т (грэч. magnētis ад Magnetis lithos літар. камень з Магнесіі — стараж. горада ў М.Азіі),
цела, якому ўласціва намагнічанасць — здольнасць ствараць вакол сябе магнітнае поле. Бываюць пастаянныя М. і электрамагніты (у т. л.звышправодныя магніты), намагнічанасць якіх ствараецца эл. токам.
Пастаянны М. бывае прыродны, з магн. жалезняку (магнетыту) і зроблены ў выглядзе падковы, паласы, стрыжня і да т.п. з папярэдне намагнічаных ферамагнетыкаў (пераважна магнітацвёрдых матэрыялаў). Гал. ўласцівасць М. — здольнасць прыцягваць жалеза, нікель, кобальт, некат. лантаноіды, іх сплавы і злучэнні, а таксама злучэнні хрому, марганцу і урану. Характарызуецца астаткавым намагнічваннем, каэрцытыўнай сілай, формай пятлі гістэрэзіса, макс. шчыльнасцю магн. энергіі. Свабодна падвешаны, адхіляецца ў магн. полі Зямлі адным бокам (полюсам) на Пн, другім — на Пд (гл.Магнітныя палюсы Зямлі). Шырока выкарыстоўваецца як аўтаномная крыніца пастаяннага магн. поля ў элементах, прыладах і апаратах электра- і радыётэхнікі, электронікі, аўтаматыкі.
У.М.Сацута.
Магнітнае поле пастаянных магнітаў: а — без магнітаправода; б — з магнітаправодам; 1 — магніт; 2 — магнітаправод; 3 — рабочы зазор; N і S — полюсы магніта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
магні́тм.фіз. Magnét m -(e)s, -e; перан.тс.Ánziehungspunkt m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
магні́т
[рус. магнит, ад гр. Magnetis (lithos) — камень з Магнезіі, старажытнага горада ў Малой Азіі]
1) кавалак жалезнай руды або сталі, здольны прыцягваць жалезныя і стальныя прадметы, ствараць магнітнае поле (адрозніваюць натуральны і штучны м.);
2) перан. тое, што прыцягвае да сябе з незвычайнай сілай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Магні́т ’цела, якое мае ўласцівасць прыцягваць да сябе жалезныя, стальныя прадметы і адштурхоўваць некаторыя іншыя’ (ТСБМ, Бяльк.). Запазычана праз рускую або яшчэ праз ст.-рус. мову са ст.-грэч.λίθος Μαγνῆτις ’камень з г. Магнезія’, ст.-рус.магнитъ камень (Праабражэнскі, 1, 500; Фасмер, 2, 556).