лі́нька

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. лі́нька
Р. лі́нькі
Д. лі́ньцы
В. лі́ньку
Т. лі́нькай
лі́нькаю
М. лі́ньцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лі́нька ж. ли́нька

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лі́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; ж.

Змена верхняга покрыва (шэрсці, пер’я, панцыра і пад.) у жывёл і птушак у пэўныя перыяды. Асенняя лінька ў русака пачынаецца ў канцы верасня і заканчваецца ў першай палавіне снежня. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лінька

т. 9, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лі́нька ж біял Haren n -s, Harwechsel m -s, (жывёл); Muser f (птушак); Häuten n -s (паўзуноў)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ліня́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́е; незак.

1. Траціць сваю першапачатковую афарбоўку; выцвітаць.

Тканіна ліняе на сонцы.

2. Скідваць ці мяняць у пэўныя перыяды сваё покрыва (пра жывёл, птушак).

Зайцы ліняюць.

|| зак. вы́ліняць, -яе, зліня́ць, -я́е (да 1 знач.) і паліня́ць, -я́е.

|| наз. ліня́нне, -я, н. і лі́нька, -і, ДМ -ньцы, ж. (да 2 знач.).

Веснавая л. пушных звяроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лінё́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. лінё́к лінькі́
Р. лінька́ лінько́ў
Д. ліньку́ лінька́м
В. лінька́ лінько́ў
Т. лінько́м лінька́мі
М. ліньку́ лінька́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

лінёк 1, лінька, м.

Разм. Памянш.-ласк. да лінь ​1.

лінёк 2, лінька, м.

Уст. Кароткая смоленая вяроўка з вузлом на канцы, якая служыла на суднах для пакарання матросаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лінёк I (род. лінька́) м. (уменьш. к лінь) линёк

лінёк II (род. лінька́) м., мор. линёк

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

линёкII мор. лінёк, род. лінька́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)