Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
лётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і лятаць. Над дарогай лёталі ластаўкі.Шамякін.Будзь пілотам, З самалётам, Як арол, у небе лётай.Колас.Сорак гадоў бабе, а лётае па выстаўках, прэм’ерах ды літаратурных вечарах, як інстытутка.Мехаў.
•••
Летам лётаць — тое, што і лётам ляцець (гл. ляцець).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лёт ’палёт’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, ТС), лётам ’бягом’ (лаг., Жд. 2), ’вельмі хутка’ (ТС, ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), лётка ’хутка’ (Сцяшк.), лётма ’летуны адзін за адным’ (Нас.), лётыньня ’лёт’ (Бяльк.). Лексема лёт ёсць ва ўсіх сучасных слав. мовах, аднак, мяркуецца (Слаўскі, 4, 335; Фасмер, 2, 488), што гэта другаснае аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да лётаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лята́ць, ляце́ць flíegen*vi (s); (schnell) vergéhen* [verstréichen*] vi (s) (пра час); (dahín) jágen vi (імчацца);
◊
лётам лята́ць wie ein Pfeil [pféilgeschwind, pféilschnell] flíegen* [láufen*]; dahínflíegen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лёт, ‑у, М лёце і на ляту́, м.
Дзеяннепаводледзеясл. лётаць (гл. лятаць у 1 знач.) і ляцець (у 1–5 знач.). Дзеці доўга пазіралі за лётам шэршняў.Рылько.Здаецца, думак быстры лёт выразна кожнаму чуцён — такая ціш.Вялюгін.Варанецкі хапаецца за білы, ловіць лейцы, каб спыніць лёт .. коней.Дуброўскі.
•••
З лёту — з разбегу, хутка рухаючыся. З лёту Верачка абхапіла Барыса, прытулілася да яго грудзей.М. Ткачоў.
Лавіць на лятугл. лавіць.
На ляту — у час лёту, руху ў паветры. [Талімон:] — Былі зімы, што ад марозу дух займае.., птушка на ляту падае...Кулакоўскі.
Страляць (біць) у лётгл. страляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)