лучы́ніна
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
лучы́ніна |
лучы́ніны |
| Р. |
лучы́ніны |
лучы́нін |
| Д. |
лучы́ніне |
лучы́нінам |
| В. |
лучы́ніну |
лучы́ніны |
| Т. |
лучы́нінай лучы́нінаю |
лучы́нінамі |
| М. |
лучы́ніне |
лучы́нінах |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
лучы́ніна, ‑ы, ж.
Разм. Адна шчэпка лучыны. Паправіць матка лучыніну, адаб’е вугаль, каб яна не дыміла. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пакуро́дымець, ‑ее; зак.
Куродымець, дымець некаторы час. Лучыніна пакуродымела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛО́ЙТАР (Навум Барысавіч) (Нохум Борухавіч; 9.1.1891, г. Бярдзічаў Жытомірскай вобл., Украіна — 29.8.1966),
бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1945).
Скончыў Вольныя рэжысёрскія майстэрні У.Меерхольда (1925). Працаваў у т-рах Масквы, Ленінграда, Кіева, Адэсы, Харкава. У 1940—57 у Бел. т-ры імя Я.Коласа. Творчасці ўласцівы манум. героіка, наватарства ў спалучэнні з яркай тэарэт. формай, лаканізм сродкаў, сатырычная вастрыня, глыбокае раскрыццё характараў. Сярод пастановак: «Несцерка» В.Вольскага (1941), «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага (1942), «Проба агнём» К.Крапівы (1943), «Позняе каханне» (1944) і «Гарачае сэрца» (1955) А.Астроўскага, «Рэвізор» М.Гогаля (1945), «Ганна Лучыніна» К.Транёва (1954), «Крэпасць над Бугам» С.Смірнова (1956), «Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага (1957). Дзярж. прэмія СССР 1946.
Г.П.Маркіна.
т. 9, с. 339
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лучы́на ’хваёвая трэска са смольнага пня, якой падпальвалі дровы, выкарыстоўвалі для асвятлення’ (ТСБМ, Яруш., Янк. 1, Бяльк., Сцяшк., ТС, Ян.; пін., Шатал.; КЭС, лаг.; любан., міёр., Нар. словатв.), лучы́ніца ’тс’ (Нар. Гом.), лучы́ніна ’тс’ (ТС). Да луч 2 (гл.). Сюды ж лучы́нка — назва народнага бытавога танца (кап., Жыв. сл.), лучы́ніца ’тс’ (Інстр. 3), лучыннік ’кош з лучыны’ (пух., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)