лучы́ніна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. лучы́ніна лучы́ніны
Р. лучы́ніны лучы́нін
Д. лучы́ніне лучы́нінам
В. лучы́ніну лучы́ніны
Т. лучы́нінай
лучы́нінаю
лучы́нінамі
М. лучы́ніне лучы́нінах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

лучы́ніна, ‑ы, ж.

Разм. Адна шчэпка лучыны. Паправіць матка лучыніну, адаб’е вугаль, каб яна не дыміла. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакуро́дымець, ‑ее; зак.

Куродымець, дымець некаторы час. Лучыніна пакуродымела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лучы́на ’хваёвая трэска са смольнага пня, якой падпальвалі дровы, выкарыстоўвалі для асвятлення’ (ТСБМ, Яруш., Янк. 1, Бяльк., Сцяшк., ТС, Ян.; пін., Шатал.; КЭС, лаг.; любан., міёр., Нар. словатв.), лучы́ніца ’тс’ (Нар. Гом.), лучы́ніна ’тс’ (ТС). Да луч2 (гл.). Сюды ж лучы́нка — назва народнага бытавога танца (кап., Жыв. сл.), лучы́ніца ’тс’ (Інстр. 3), лучыннік ’кош з лучыны’ (пух., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)