Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ла́пік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
1. Частка паверхні зямлі.
З-пад снегу віднеліся лапікі чорнай зямлі.
2. Тое, што і латка.
Рукавы кажушка былі ўсе ў лапіках.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ла́пікм., разг.
1. (часть поверхности земли) клочо́к, лоску́т;
2.см. ла́тка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ла́пік, ‑а, м.
Разм.
1. Лапіна. Дзе-нідзе ля вёскі з-пад снегу віднеліся лапікі чорнай зямлі.Гроднеў.Дзядзька Лаўрэн і дзядзька Антон узаралі лапік поля і штосьці пасеялі.Грамовіч.
2. Латка (у 1 знач.). Прышыць лапік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́пікм Flícken m -s, -; Láppen m -s, - (ануча); Fétzen m -s, - (парваны)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ла́пік ’латка’, ’акравак’ (ц.-палес., ДАБМ, к. 324, Бяльк., Сцяшк., Гарэц., Мядзв., Бір., Грыг., Касп., Шн. 3, Мікуц., Зеньк., Нас.; маг., КЭС; калінк., Сл. паўн.-зах.), ’кавалак зямлі’ (Нас.), ’плямачка’ (Жд. 2), перан. ла́пікі ’лахманы’ (лун., Шатал.). Укр.ла́пик ’латка’, чарніг.ла́пичка ’кавалак зямлі, які застаецца пасля раздзелу цэлага загона’, рус.смал., бран.ла́пик ’кавалак матэрыі, латка’, ’палоска зямлі’. Да прасл. ⁺lapъ, якое генетычна звязана з літ.lōpas ’латка’ > ла́па4. Утвораны пры дапамозе суф. ‑ік, як вабік, лазік (Сцяцко, Афікс. наз., 41; Лаўчутэ, Балтызмы, 74–76). Сюды ж дэмінутыў лапі́кычык (сен., ДАБМ, 924), ла́пічко ’лапік’, ’ануча’ (Сцяшк.), дзятл.ла́пічак ’акравак’ (Сл. паўн.-зах.). Лексема лапік роднасная з ла́паць2 (гл.) (Фасмер, 2, 459).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абсе́вак, -се́ўка, мн. -се́ўкі, -се́вак, м.
1.Лапік на ніве, які застаўся незасеяным.
2. толькі мн. Рэшткі ад прасявання; высеўкі.
Змесці ў кучу абсеўкі.
3.мн., перан. Пра што-н. непаўнавартаснае.
Мы ж табе не абсеўкі якія.
|| прым.абсе́ўкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Ла́піка, лапіко ’лапік’ (ДАБМ, 924–925) — гібрыдная форма з лексем лапік і латка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́ткаж., обл. ла́та, -ты ж., ла́тка, -кі ж., ла́пік, -ка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ *Ла́пенька, łар’еɳ’kа ’анучка, лапік’ (Кл.). Да лапіна ’тс’ (гл.).