ланцу́г

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ланцу́г ланцугі́
Р. ланцуга́ ланцуго́ў
Д. ланцугу́ ланцуга́м
В. ланцу́г ланцугі́
Т. ланцуго́м ланцуга́мі
М. ланцугу́ ланцуга́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ланцу́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Рад аднолькавых металічных звёнаў, паслядоўна злучаных адно з адным.

Л. якара.

2. перан. Суцэльны рад, сукупнасць чаго-н.

Л. людзей.

Горны л.

3. перан. Лінія байцоў, размешчаных на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго.

Бегчы ланцугом (прысл.).

4. Устройства з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію (спец.).

Электрычны л.

Як з ланцуга сарваўся (разм.) — пра нястрыманага, злога чалавека.

|| памянш. ланцужо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. ланцу́жны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Л. сабака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ланцу́г, -га́ м.

1. в разн. знач. цепь ж.;

узя́ць саба́ку на л. — посади́ть соба́ку на цепь;

электры́чны л. — электри́ческая цепь;

стралко́вы л. — стрелко́вая цепь;

л. гор — цепь гор;

л. падзе́й — цепь собы́тий;

2. только мн., прям., перен. це́пи; око́вы, пу́ты;

закава́ць у ~гі́ — закова́ть в це́пи;

і́ ра́бства — це́пи (око́вы, пу́ты) ра́бства;

як з ~га́ сарва́ўся — как с цепи́ сорва́лся;

і на ~гу́ (~го́м) не заця́гнеш — и на арка́не не зата́щишь;

на ~гу́ не ўтрыма́ць — на це́пи не удержа́ть;

узя́ць на л. — взять на цепь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ланцу́г, ‑а, м.

1. Рад аднолькавых металічных звенняў, паслядоўна злучаных адно з адным. Ланцуг якара. □ Дзядзька Алесь з важатым ускацілі камель абрэзанай калоды на сані і прывязалі ланцугом. Якімовіч. // толькі мн. (ланцугі́, ‑оў). Аковы, кайданы. Трое стражнікаў абхапілі з усіх бакоў, надзелі ланцугі.. на чорныя мазолістыя рукі Андронавы. Каваль. Ішлі на пошукі схаваных скарбаў у ланцугі закованыя людзі. Дубоўка. // перан. Тое, што скоўвае свабоду, волю, гняце каго‑н. На зямлі раскутай Носяць шум вятры: «Бальшавіцкім гневам Знят ланцуг пакуты, — Вы — гаспадары!» Колас.

2. Суцэльны рад, сукупнасць каго‑, чаго‑н. Ланцуг электрычных агнёў. □ З дзвярэй фанернага цэха выпаўзаў .. ланцуг пустых ваганетак. Чорны. // Лінія байцоў, размешчаных на пэўнай адлегласці адзін ад другога. Ланцуг аўтаматчыкаў. Рассыпацца ў ланцуг. □ Ланцуг чырвонаармейцаў ляжаў перад узгорачкам. Дудо. // Рад гор. Горны ланцуг.

3. перан. Бесперапыннае ўзаемазалежнае развіццё чаго‑н.; паслядоўны рад падзей, думак і пад. Ланцуг асацыяцый. □ Нават і так званыя шкодныя драпежнікі маюць пэўнае значэнне ў агульным ланцугу заканамернасцей прыроды. В. Вольскі.

4. Спец. Устаноўка з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію. Электрычны ланцуг. Ланцуг правадоў.

5. у знач. прысл. ланцуго́м. У рад, адзін за другім. Беглі хутка ланцугом партызаны. Мележ.

•••

І на ланцугу (ланцугом) не зацягнеш гл. зацягнуць.

На ланцугу не ўтрымаць гл. утрымаць.

Пасадзіць на ланцуг гл. пасадзіць.

Як з ланцуга сарваўся гл. сарвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Ланцуг»,

беларускі народны танец.

т. 9, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ланцуг,

гнуткі выраб з шарнірна злучаных звёнаў; электратэхнічны тэрмін.

т. 9, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ланцу́г м

1. Ktte f -, -n;

пасадзі́ць на ланцу́г an die Ktte lgen, nketten vt;

спусці́ць з ланцу́га́ von der Ktte lslassen* аддз;

сарва́цца з ланцу́га́ sich von der Ktte lsreißen*;

як з ланцу́га́ сарва́ўся wie toll, wie verrückt;

2.:

го́рны ланцу́г геагр Gebrgskette f -, -n, Höhenzug m -(e)s, -züge;

3. эл:

ланцу́г то́ку Strmkreis m -(e)s, -e; вайск Ktte f -, -n, Lni¦e f -, -n;

стралко́вы ланцу́г Schützenkette f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ланцу́г

(польск. łacuch, ад ням. Lannzug)

1) прыстасаванне ў выглядзе паслядоўна счэпленых металічных звёнаў, прызначанае для розных мэт;

2) устаноўка з шэрагу злучаных між сабой элементаў, якія ўтвараюць суцэльную лінію (напр. электрычны л.);

3) суцэльны рад каго-н., чаго-н. (напр. л. агнёў);

4) перан. паслядоўны шэраг падзей, думак і інш. (напр. л. здарэнняў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Ланцу́г1, ланцу́х, ланцу́к, лынцю́г, ланьцу́г ’жалезны ланцуг’ (Нас., Гарэц., Грыг., Мядзв., Касп., Бяльк., Сцяшк., Шат.; кам., Выг.; паўд.-усх., рагач., КЭС, Сл. паўн.-зах.), ланцужок, ланцу́жык ’ланцужок да гадзінніка, медальёна’ (Нас., Гарэц., Касп., Сцяшк.). Ст.-бел. ланцухъ, лонцухъ, ланцугъ, ланчухъ, ленцухъ (XV ст.) (вытворныя: ланцужокъ, ланцужно, ланцужный, ланцуговый, ланцушокъ, поланцужное) былі запазычаны са ст.-польск. łańcuch (łancuch, lancuch, lańcuch) < с.-в.-ням. *lannzug, якое з lanneланцуг’ і zuc, zuges ’працяг; тое, што цягнецца’ (Брукнер, 306; Слаўскі, 4, 462; Кюнэ, Poln., 73; Булыка, Лекс. запазыч., 101). У сучаснай беларускай мове лексема набыла наступныя значэнні: ’назва прыстасаванняў, прылад, фізічных з’яў’, ’рад гор’, ’лінія стралкоў’ (Крукоўскі, Уплыў, 151). Сюды ж шальч. ланцу́х ’ключ птушак у палёце’ < літ. lenciū̃gas ’тс’ (Грынавецкене, Сл. паўн.-зах., 2, 617), а таксама ланцу́г, ланцужо́к, ланьцу́х, ланьцушо́к ’пляцёнка пражы, аснова, заплеценая ў петлі пасля таго, як яе знялі са снавальніцы ці сцяны’ (Уладз.; трак., вільн., Сл. паўн.-зах.), ланцу́жка ’дзявочы танец, які складаецца з кругападобных фігур’ і ланцу́жнік ’злачынец, закаваны ў ланцуг’, ’злодзей’ (Шат.).

Ланцу́г2 ’страўнік’ (?) (Герд, Беларус. ізал., 32). Да ланту́х (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

магнітны ланцуг

т. 9, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)