ЛАДДЗЯ́Н

(Corallorhiza),

род кветкавых раслін сям. архідных. Каля 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — Л. трохнадрэзаны (C. trifida), занесены ў Чырв. кнігу. Вядомы ў Бярэзінскім біясферным запаведніку і бат. заказніку каля воз. Вял. Швакшты (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.). Трапляецца на аблесеных балотах, у вільготных лясах, ярах.

Шматгадовыя травяністыя расліны, пазбаўленыя хларафілу (сапрафіты), выш. 8—30 см, з мясістым каралападобным карэнішчам. Лісце лускападобнае. жаўтаватае. Кветкі дробныя, жаўтавата- або зеленавата-белыя, паніклыя, у рыхлай гронцы. Плод — каробачка.

Ладдзян трохнадрэзаны.

т. 9, с. 95

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ладдзя́н ’расліна Corallorhiza Chatel’ (Кіс.). Відавочна, назва запазычана з рус. ладьян ’тс’, дзе маецца многа раслін з назвай ладан (гл. СРНГ, выгі. 16, 228–229).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)