Кішо́к ’лазаніца звычайная, Lysimachia vulgaris L.’ (Кіс.). Іншая сінанімічная назва лазаніцы звычайнай дрывотнік гаворыць на карысць сувязі кішок з кішка. Словаўтваральную мадэль для назваў лекавых раслін на -oft тыпу любі‑ сток (Сцяцко, Лфікс. паз., 168).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераво́ратнік (пэрэво́ротнік) ’бурачок камяністы, Alyssum saxatile L. Desv.’ (лельч., Бейл.). Расліна выкарыстоўваецца як лякарства “ад жывата”, магчыма, ад завароту кішак, параўн. пераварот кішок (Сл. ПЗБ). Да пера- і варочацьвярце́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заваро́т м.

1. разм. (ракі, дарогі і г. д.) Wndung f -, -en, Krve [-və] f -, -n; Begung f -, -en;

2. мед.:

заваро́т кішо́к кі́шак Drmverschlingung f -, Drmverschluss m -es

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Се́тка ‘прыстасаванне для лоўлі рыбы, птушак і інш.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Касп., Сцяшк., З нар. сл., Нар. сл., Яшк. Мясц.), ‘вязаная жаночая хустка’ (Касп.), ‘рашотка ў стаяку або пліце, на якую кладуць дровы’ (лун., Шатал.), ‘чапец каля кішок’ (карэліц., Шатал.), сець ‘сетка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Яшк. Мясц.), сець, сітка, сы́тка, сётка ‘палатно для рыбалоўных сетак’ (ЛА, 1). Укр, сіть, рус. сеть, се́тка, польск. sieć, siatka, в.-луж. syć, н.-луж. seś, чэш. síť, славац. sieť, ст.-слав. сѣть ‘сетка, пятля, сіло’. Прасл. *sětь. Бліжэйшыя адпаведнікі ў ст.-прус. saytan ‘рамень’, літ. siẽtos, saĩtas ‘прывязь’, лат. saitis, saĩte ‘завязка, пута, вяроўка’, лац. saeta ‘тоўсты волас, шчаціна’, ст.-в.-ням. seid н. р. ‘вяроўка, пятля’, ст.-інд. sētár‑ ‘пута’; Траўтман, 252 і наст.; Мюленбах-Эндзелін, 3, 637, 860; Вальдэ-Гофман, 2, 462; Фасмер, 3, 614–615; Махэк₂, 544; ESJSt, 13, 811.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераваро́т ’рэзкі паварот, змены ў развіцці, ходзе чаго-небудзь’ (Яруш., ТСБМ), ’заварот кішок’ (даўг., Сл. ПЗБ; метрык., Мат. Гом.). Да прасл. *per‑vortъ, якое з *per‑vortiti ’перавярнуць’: ст.-рус. переворотити ’павярнуць у іншы бок; даць справе іншы ход’, польск. przewrócić ’перакінуць; перавярнуць, папераварочваць’, ст.-чэш. přěvrátiti ’перавярнуць, знішчыць, звесці, змяніць, падавіць’, серб.-харв. превра́тити ’перавярнуць’, славен. prevráčati ’перакідваць, пераварочваць, перакульвацца’, балг. превръ́щам ’пераўтвараць, пераварочваць, перарабляць’, ст.-слав. прѣвратити ’пераўтварыць’; параўн. лац. pervertere ’перакульваць, псаваць, перакручваць, скажаць’, гоц. frawardjan ’псаваць’, ст.-в.-ням. farwarttan, far‑werten, ст.-англ. for‑weorþan, ст.-сакс. far‑werdan ’знікаць’, ’псавацца’ — словаўтваральна-семантычны паралелізм. З іншых і.-е. адпаведнікаў прасл. *vьrtiti < *vertiti (якое не захавалася) можна адзначыць ст.-інд. vartatē, літ. ver̃sti ’пераварочваць, перакульваць, пераўтвараць адно ў іншае’ (Трубачоў, Проспект, 71). Лексема пераварот ’гвалтоўная змена манарха’ (ТСБМ) — калька (XVIII ст.) з франц. révolution ’тс’ < лац. revolūtio ’адкат, кругаварот’ — праз польск. ці рус. мовы (Фасмер, 3, 236). Сюды ж піраваро́тнік ’чалавек, што добраахвотна ці па прымусу прыняў іншую веру’ (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)