Ку́рак1, куракі́ ’петлі ў лапцях, куды зацягваліся аборы’ (Сл. паўн.-зах., Касп., Шатал., Нар. сл., Жд. 2). Параўн. польск. kurek у другасным значэнні ’кран’ (= ’што адкрывае і замыкае’). Націск і суфіксацыя сведчаць на карысць польскага ўплыву (параўн. Слаўскі, 3, 400).

Ку́рак2 ’трэска (гнілая)’ (Мат. Гом.). Да курыць (гл.). Параўн. гніць і тлець як сінонімы.

Кура́к ’пеўнік’ (Яўс., Вяр.). Гл. кур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курак Віктар Віктаравіч

т. 9, с. 41

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ку́рка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ку́рка ку́ркі
Р. ку́ркі ку́рак
Д. ку́рцы ку́ркам
В. ку́рку ку́рак
Т. ку́ркай
ку́ркаю
ку́ркамі
М. ку́рцы ку́рках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паскліка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Склікаць усіх, многіх. Дзетак узгадаваць — не курак пасклікаць. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Памянш.-ласк. да курыца; невялікая курыца. Дзетак узгадаваць — не курак пасклікаць. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кура́ч ’глінушка’ (ТС). Да курыць (гл.). Параўн. курак2 (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)