кумі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Статуя язычніцкага бажаства; ідал.

2. перан. Той (тое), хто (што) з’яўляецца прадметам асаблівага захаплення і пакланення (высок. і іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кумі́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кумі́р кумі́ры
Р. кумі́ра кумі́раў
Д. кумі́ру кумі́рам
В. кумі́ра кумі́раў
Т. кумі́рам кумі́рамі
М. кумі́ру кумі́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кумі́р м., в разн. знач. куми́р;

зры́нуты к. — пове́рженный куми́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КУМІ́Р,

1) статуя язычніцкага бога, ідал.

2) Аб’ект асаблівага захаплення, пакланення.

т. 9, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кумі́р, ‑а, м.

1. Статуй язычніцкага бога; ідал. / Пра статуі антычных багоў, цароў і пад. Пакрышаны куміры, Багі пайшлі на хлам. Колас.

2. перан. Той, хто (тое, што) з’яўляецца прадметам асаблівай павагі, пакланення. На ўсё свой час... Былы ку мір Кампаній шумных, рэстаранаў Пабляк... Навек у Лету кануў... Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кумі́р м. Götzenbild n -es, -er; перан. bgott m -(e)s, -götter

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Кумі́р1 ’прадмет пакланення’ (ТСБМ). Запазычанне са ст.-слав. коумиръ (< іран., параўн. асет. gumeri ’волат, ідал’) (Шанскі, 2, 8, 443; Абаеў, 1, 530).

Кумі́р2 ’каўнер (кашулі, сарочкі)’ (Нар. словатв.). Да каўнер (гл.). Параўн. укр. ковнір > ковмір > комір.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поп-кумі́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. поп-кумі́р поп-кумі́ры
Р. поп-кумі́ра поп-кумі́раў
Д. поп-кумі́ру поп-кумі́рам
В. поп-кумі́ра поп-кумі́раў
Т. поп-кумі́рам поп-кумі́рамі
М. поп-кумі́ру поп-кумі́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

idol [ˈaɪdl] n. і́дал (таксама перан.); кумі́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

куми́р в разн. знач. кумі́р, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)