Беларускія круглявыя (сорт буракоў) 2/472

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

кругля́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кругля́вы кругля́вая кругля́вае кругля́выя
Р. кругля́вага кругля́вай
кругля́вае
кругля́вага кругля́вых
Д. кругля́ваму кругля́вай кругля́ваму кругля́вым
В. кругля́вы (неадуш.)
кругля́вага (адуш.)
кругля́вую кругля́вае кругля́выя (неадуш.)
кругля́вых (адуш.)
Т. кругля́вым кругля́вай
кругля́ваю
кругля́вым кругля́вымі
М. кругля́вым кругля́вай кругля́вым кругля́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

НЕРАЗЛУ́ЧНІКІ, неразлучкі (Agapornis),

род птушак атр. папугаепадобных. 6—9 відаў. Пашыраны ў трапічнай Афрыцы, на в-ве Мадагаскар і прылеглых астравах. Жывуць у лясах, саваннах, гарах. Гняздуюць у грамадскіх гнёздах ткачыкаў, дуплах, расколінах скал, тэрмітніках, пабудовах. Трымаюцца парамі. Назва з-за памылковага погляду, што пры гібелі адной птушкі гіне і другая.

Даўж. да 17 см. Крылы і хвост кароткія, круглявыя. Апярэнне яркае — зялёнае з чырв., жоўтым або сінім. Кормяцца насеннем, пладамі. ягадамі. Часам Н. наз. аўстрал. хвалістых папугайчыкаў.

Э.​Р.​Самусенка.

т. 11, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАМЯРА́НЕЦ, бігарадзія,

кіслы або горкі апельсін (Citrus aurantium),

кветкавая расліна сям. рутавых. Радзіма — Паўд.-Усх. Азія. Завезены ў Міжземнамор’е арабамі ў 11 ст. і на працягу 5 ст. быў адзіным «апельсінам» у Еўропе. Культывуюць у субтропіках як прышчэпу для цытрусавых.

Вечназялёнае дрэва выш. да 10 м з шарападобнай густой кронай. Галіны і парасткі маюць буйныя калючкі даўж. да 6 см. Лісце эліптычнай формы. Кветкі буйныя, белыя, пахучыя, адзіночныя або ў суквеццях. Плады круглявыя, дыяметрам каля 7 см, аранжава-чырв. з кісла-горкай мякаццю, неядомыя. З пладоў атрымліваюць лек. сок і мармелад, з каляплодніка — памяранцавы эфірны алей, з кветак — алей «неролі» для духоў. Харч., лек., тэхн., дэкар. расліны.

У.​П.​Пярэднеў.

т. 12, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСТУШКІ́, пастушковыя (Ralli, Rallidae),

сямейства птушак атр. жураўлепадобных. Вядомы з пачатку эацэну (каля 45 млн. г. назад). Па розных класіфікацыях — ад 18 да 62 родаў, ад 129 да 165 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя палярных абласцей, найб. — у тропіках і субтропіках Азіі і Афрыкі. Жывуць у зарасніках каля вады, на вільготных лугах. Многія актыўныя на змярканні і ўначы. На Беларусі 7 пералётных відаў: драч, лысуха, пагонічы (3 віды), чаротніца, пастушок вадзяны; трапляюцца пераважна на Палессі. 8 відаў і 8 падвідаў у Чырв. кнізе МСАП, пагоніч малы — у Чырв. кнізе Беларусі.

Даўж. да 65 см, маса да 1 кг і больш. Апярэнне шэра- або чырванавата-бурае, стракатае, у трапічных відаў яркае з метал. бляскам. Цела і дзюба сціснуты з бакоў. Крылы кароткія, круглявыя. Ногі дужыя, пальцы доўгія. Хутка бегаюць, добра плаваюць, ныраюць. Кормяцца раслінамі і дробнымі жывёламі. Манагамы, паўвывадкавыя птушкі. Нясуць да 18 яец, многія віды — двойчы за год. Аб’екты палявання.

Э.​Р.​Самусенка.

Пастушкі: 1 — вадзяны; 2 — пагоніч-крошка; 3 — султанка (а — маладая; б — дарослая); 4 — лысуха чубатая.

т. 12, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)