Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
кліку́н, -на́м., зоол., обл. клику́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кліку́н, ‑а, м.
Адзін з відаў лебедзяў. Лебедзь-клікун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кліку́н1 ’начны стораж, які павінен пераклікацца з іншымі старажамі’ (Нас., Гарб.), той, хто заклікае на панскую працу’ (Нас.), ’загоншчык на паляванні’ (Нар. сл., Бяльк.). Гл. клікаць.
Кліку́н2 ’адзін з відаў лебедзяў’ (ТСБМ). Да клікаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЕ́БЕДЗІ (Cygnus),
род вадаплаўных птушак сям. качыных атр. гусепадобных. 7 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Афрыкі і Антарктыды На Беларусі 3 віды: Л.-шыпун (C. olor), Л.-клікун (C. cygnus) і Л. малы, або тундравы (C. bewickii). Жывуць на прэсных вадаёмах. Л.-шыпуна і Л. чорнага (C. atratus) гадуюць як дэкар. птушак. Л.-шыпун занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Л.-шыпун даўж. да 1,8 м, масай да 13 кг; дзюба чырв., з чорным нарастам. Л.-клікундаўж. да 1,6 м, масай да 12 кг; дзюба лімонна-жоўтая з чорным, без нарасту. Л. малы даўж. да 1,2 м, масай да 7 кг; дзюба чорная з жоўтымі плямамі па баках каля асновы. Апярэнне гэтых відаў белае. Добра плаваюць, ныраць не могуць з-за пнеўматызацыі шкілета. Кормяцца раслінамі і дробнымі беспазваночнымі. Манагамы. Гняздуюцца каля вады Нясуць 3—5 (зрэдку да 12) яец. На Беларусі паляванне на Л. забаронена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кліву́н ’кулік’ (Мат. Гом.). Да *клі. гун (< *клікун). Да клікаць (гл.). Параўн. клыгун (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клігуніха ’жанчына, якая ўсё стогне’ (Жд. 3). Да клікуніха, якое ў сваю чаргу ад клікун. Параўн. рус.кликун ’нервовахворы чалавек’, кликунья ’клікуша’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІЛЬМЕ́НСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,
у Расіі. Засн. ў 1920 як мінералагічны запаведнік (больш за 200 мінералаў), у 1935 ператвораны ў комплексны для вывучэння экалогіі фонавых і рэдкіх відаў жывёл і раслін. Размешчаны на ўсх. схілах Паўд. Урала паблізу ад г. Міяс Чэлябінскай вобл.Пл. 30 380 га. Хваёвыя і бярозавыя лясы, участкі стэпу. У фауне звычайныя вавёрка, гарнастай, ласка, лясны тхор, акліматызаваны плямісты алень, адноўлена папуляцыя бабра; гняздуюцца рэдкія птушкі: лебедзь-клікун, шэры журавель, сокал-сапсан, скапа і інш. Мінералагічны музей (з 1930), засн.сав. вучоным А.Я.Ферсманам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Клыгу́н ’чайка (Larus), рыбачка (Sterna)’ (Флёра II). Звычайна назва чайкі паходзіць ад яе сумнага крыку. Таму здаецца, што клыгун можна параўнаць з клігуніха (гл.) ’жанчына, якая ўсё стогне’ і далей з клікун (гл.) і клікаць(гл.). Параўн. таксама рус.клыкать ’плакаць’ і літ.klūkti ’тс’.