клешчавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. клешчавы́ клешчава́я клешчаво́е клешчавы́я
Р. клешчаво́га клешчаво́й
клешчаво́е
клешчаво́га клешчавы́х
Д. клешчаво́му клешчаво́й клешчаво́му клешчавы́м
В. клешчавы́ (неадуш.)
клешчаво́га (адуш.)
клешчаву́ю клешчаво́е клешчавы́я (неадуш.)
клешчавы́х (адуш.)
Т. клешчавы́м клешчаво́й
клешчаво́ю
клешчавы́м клешчавы́мі
М. клешчавы́м клешчаво́й клешчавы́м клешчавы́х

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

клешч, кляшча́, мн. кляшчы́, кляшчо́ў, м.

Невялікая членістаногая жывёліна атрада павукападобных, якая паразітуе на целе чалавека, жывёлы, а таксама на раслінах.

|| прым. клешчавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Клешчавы энцэфаліт 2/481

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

энцэфалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Запаленне галаўнога мозга. Энцэфаліт эпідэмічны. Энцэфаліт клешчавы.

[Ад грэч. enkēphalos — галаўны мозг.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АНТРАПАЗААНО́ЗЫ

[ад антрапа... + заа... + ...оз(ы)],

зоаантрапанозы, інфекцыйныя і інвазійныя хваробы, агульныя для жывёл і чалавека. Крыніца інфекцыі хворыя жывёлы, з якімі чалавек кантактуе. Многія антрапазаанозы — трансмісіўныя хваробы, характарызуюцца прыроднай ачаговасцю. У мед. л-ры антрапазаанозы наз. заанозамі.

Антрапазаанозы выклікаюцца бактэрыямі (бруцэлёз, злаякасны ацёк, сап, слупняк, сібірская язва, туберкулёз, тулярэмія, чума вярблюдаў, меліяідоз, харч. таксікаінфекцыі і інш.), вірусамі (арнітоз, шаленства, яшчур, кляшчовы энцэфаліт, інфекцыйны энцэфаламіэліт коней і інш.), грыбкамі (актынамікоз, парша, стрыгучы лішай), спірахетамі і лептаспірамі (лептаспіроз, клешчавы зваротны тыф), рыкетсіямі (Ку-ліхаманка, пацуковы рыкетсіёз, паўночна-азіяцкі клешчавы сыпны тыф), прасцейшымі (таксаплазмоз, трыпаназамоз, лейшманіёз і інш.), членістаногімі (акароз), гельмінтамі (дыфілабатрыёзы, апістархоз, тэніідоз, трыхінелёз, эхінакакоз, тоніярынхоз).

т. 1, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)