кво́ліць

‘слабець; чакаць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кво́лю кво́лім
2-я ас. кво́ліш кво́ліце
3-я ас. кво́ліць кво́ляць
Прошлы час
м. кво́ліў кво́лілі
ж. кво́ліла
н. кво́ліла
Загадны лад
2-я ас. кво́ль кво́льце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кво́лячы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Кво́ліць1 ’слабець’ (Нас.), ’непакоіць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. кволіць2 і кволы.

Кво́ліць2 ’рабіць што-небудзь больш вольным’ (Нас.). Гл. кволы.

Кво́ліць3 ’чакаць’ (Нас.). Параўн. кволіць2 і кволы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кво́ліцца ’недамагаць, хварэць’ (Шат., Сержп. Пр., Янк. I, Жыв. сл., Ян., ТС), ’ныць, жаліцца, енчыць’ (Шат., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Гл. кволіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спакваля́, спаквала́ ‘паступова, патроху, марудна, павольна’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Бяльк., Сцяшк.), спокволя часок приду ‘пачакаўшы’ (Нас.), споквала́, споклава́ ‘тс’ (ТС), спахваля́ ‘паволі, паступова’ (Касп.); з іншай прыстаўкай: спракваля́ (калінк., З нар. сл.), спраквала́ (рагач., Сл. ПЗБ), спракво́м (Жд. 1). Рус. дыял. спрохвала́ ‘тс’ з вядомай зменай кв > хв. Шуба (Прыслоўе, 127) мяркуе, што гэта прыслоўе ўзыходзіць да кораня квол‑ (гл. кволы, кволіць), канкрэтна — да назоўніка пакво́л (пакво́ль), існаванне якога пацвярджаецца прыслоўямі пакво́льна ‘вольна’ (Кос.), укр. пакво́лом ‘павольна, марудна’. Хутчэй, гэта дзеепрыслоўе ад пакво́лець ‘рабіцца вальней’, скво́лець ‘аслабець’, пакво́ліць ‘пачакаць’ (Нас.). Гл. пакваля.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кво́лы ’фізічна не развіты, слабага здароўя, хваравіты’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Грыг., Сержп. Пр., Ян., ТС, Бяльк., КЭС, лаг.). Руская тэрыторыя, дзе зафіксавана кволый, уваходзіць у адзін арэал з беларускай (Герд, Бел.-рус. ізал., 32). Беларуска-ўкраінская інавацыя (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 47). Укр. кволий ’слабы, хваравіты, марудны, павольны’. Паходзіць ад прыслоўя кволи ’павольна’, якое да *къволи (параўн. польск. gwoli і бел. павольна, укр. повільно) (ЕСУМ, 2, 419). Параўн. таксама кволіць2. Такая этымалогія прыводзіць да адмаўлення ад ранейшых версій, абгрунтаванне якіх было вельмі цяжкім. Гэта датычыцца Ільінскага, РФВ, 1917, 3–4, 204–206 (кволы < *kъv‑, звязанага з kyvati ’ківаць’), Праабражэнскага, I, 304 (хилый > *хволый > кволы), Фасмера, 2, 218–219 (кволый < квелить ’дражніць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; заг. аду́жай зак., каго-што.

1. Падужаць, перамагчы, адолець, узяць верх над кім‑, чым‑н.; справіцца з кім‑, чым‑н. Пачуў [Васіль], як брыдкая млоснасць кволіць рукі, ногі, усяго. Стараўся адужаць яе. Мележ. Што нам мяцеліца, Вецер і сцюжа? Што маладосць нашу Зможа адужаць? А. Александровіч. // Авалодаць якім‑н. рамяством, умельствам. [Дзед:] — Малады яшчэ ты дужа падымаць у кузні молат. Рамяство маё адужаць — гэта іншая размова. Дубоўка.

2. Змагчы, здолець. Конь такі, што гадай, ці адужае прывалачы столькі лесу. Мележ. [Гіляр:] — Я згодзен ісці пехатой да самых Бацяновіч і несці на сябе столькі арэхаў, колькі адужаю, абы ў нас сталася так, як тут. Дубоўка.

адужа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; заг. адужа́й; зак.

Набрацца сілы; ачуняць пасля хваробы. Мы адлятаць гатовы ў родны край, Туды, дзе адужалі нашы крылы. Барадулін. Каб адужалі дрэўцы, Каб цешыліся сэрцы, Калі там зашуміць здалёк Зялёны хвойнік ці гаёк. Лужанін. Некалькі месяцаў Марыля жыла ў эвакуацыі, пакуль трошкі адужаў сынок. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)