кво́каць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кво́каю кво́каем
2-я ас. кво́каеш кво́каеце
3-я ас. кво́кае кво́каюць
Прошлы час
м. кво́каў кво́калі
ж. кво́кала
н. кво́кала
Загадны лад
2-я ас. кво́кай кво́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кво́каючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кво́каць,

гл. квакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кво́кацьжабы квокаюць (ДАБМ). Гл. квакаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ква́каць і кво́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Утвараць гукі, падобныя на «ква-ква». Дзіўны светла-блакітны месяц ныраў між белых хмурынак; як ніколі, энергічна і гучна квакалі жабы. Ваданосаў. Зялёныя шарэнгі ішлі маршам, яны з задавальненнем аглядалі разбураны і спалены горад і, ухмыляючыся, квакалі: «Рус капут». Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заква́каць і закво́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць квакаць, квокаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закво́кваць

‘пачынаць квокаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. закво́кваю закво́кваем
2-я ас. закво́кваеш закво́кваеце
3-я ас. закво́квае закво́кваюць
Прошлы час
м. закво́кваў закво́квалі
ж. закво́квала
н. закво́квала
Загадны лад
2-я ас. закво́квай закво́квайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час закво́кваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Квок ’жабурынне’ (Нас., Гарэц.). Гл. квокаць і квактанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ква́канне і кво́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. квакаць, квокаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Ад жабінага] важкага, манатоннага і бясконцага квакання і квокання аж закладала вушы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ква́каць ’утвараць гукі, падобныя да «ква-ква» (гл. таксама кво́каць) (ТСБМ) ’крычаць (пра качку)’ (ТС, Сл. паўн.-зах.), ’крычаць (пра жаб)’ (Нік. Напаў., Сл. паўн.-зах., Сцяшк.), ’пра пчол’ (Анох.). Укр. квакати ’крычаць (пра жабу або пра качку)’, рус. квакать ’тс’, балг. квакам ’тс’, макед. квакам ’тс’, серб.-харв. ква́кати ’тс’ (таксама пра варон)’, славен. kvȃkati ’крычаць (пра жаб, варон)’, польск. kwakać ’крычаць (пра качак, жаб, варон)’, чэш. kvákati ’крычаць (пра качак, гусей, варон)’, славац. kvákať ’тс’, в.-луж. kwakać ’тс’, н.-луж. kwakaś ’тс’. Яшчэ прасл. kvakati ’крычаць (пра качак і варон)’. Гукапераймальнае. Параўн. укр. ква, квак (пра жаб), рус. ква, квак ’тс’, серб.-харв. ква‑ква (пра качак), славен. kva‑kva (пра жаб), балг. ква‑ква ’тс’ і г. д. Балтыйскія паралелі: літ. kvakė́ti ’крычаць (пра жаб), смяяцца’, лат. kvākt ’тс’. Улічваючы экспрэсіўнасць гэтых слоў, яны наўрад ці сведчаць аб балта-славянскай архаіцы. Да таго ж кароткі карэнны вакалізм у літ. паралелі не рэгулярны. Трэба таксама мець на ўвазе літ. kvatóti ’смяяцца’, пад уплывам якога kvakė́ti магло атрымаць другое значэнне і разам кароткі вакалізм (Бернекер, 655; Фасмер, 2, 217; ЕСУМ, 2, 413; Фрэнкель, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)