кве́цаць
‘брудзіць, пэцкаць каго-небудзь, што-небудзь’
дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
кве́цаю |
кве́цаем |
| 2-я ас. |
кве́цаеш |
кве́цаеце |
| 3-я ас. |
кве́цае |
кве́цаюць |
| Прошлы час |
| м. |
кве́цаў |
кве́цалі |
| ж. |
кве́цала |
| н. |
кве́цала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
кве́цай |
кве́цайце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
кве́цаючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Кве́цаць ’мазаць, брудзіць, пэцкаць’ (Пал., Ян., Шатал., Нар. словатв.). Гл. квэцаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кве́каць ’абрабляць, пэцкаць’ (КЭС, лаг.). Гіперкарэктная форма да квецаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ке́ўцаць ’пэцкаць’ (Мат. Гом.). Да квецаць (гл.). Кантамінацыя з кеўзаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квэ́цаць ’мазаць, размазваць, пэцкаць, брудзіць’ (ТСБМ, Шат., Нік.). Параўн. квецаць (гл.). Укр. квацати, квецати ’мазаць глінай’, рус. квецать ’тс’, балг. квацам ’мазаць сцены вапнай, глінай’. Гл. квацык і квач.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расква́кліваць ’размазваць’ (мсцісл., Юрч. Вытв.). Да незафіксаваных *ква́кліваць < *ква́кліць (// ква́чыць), вытворнага ад квач (гл.) з узнаўленнем у корані псеўдаэтымалагічнага ‑к‑, які лагічна спалучаецца з эпентытычным плаўным. Гл. таксама квэкаць ’абрабляць, пэцкаць’ (< квэцаць, гл. квецаць). Той жа корань, відаць, і ў квакаці́ць: гразь пад нагамі квакаціць (Варл.), гл. У апошнім выпадку ўсё зводзіцца да гукапераймання, параўн. квакаць, квактаць (гл.) і балг. ква́ча ’кудахтаць, выседжваць куранят’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)