каро́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

1. Невялікая скрынка (з кардону, дрэва, пластмасы і пад.), а таксама такая ж скрынка з якім-н. таварам, наборам якіх-н. прадметаў.

К. пячэння.

2. Каркас будынка.

К. дзевяціпавярховага дома.

Каробка хуткасцей — у розных машын: механізм для змены хуткасці і напрамку руху.

Чарапная каробка — тое, што і чэрап (у 1 знач.).

|| памянш. каро́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. каро́бачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Каро́бка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Каро́бка
Р. Каро́бкі
Д. Каро́бцы
В. Каро́бку
Т. Каро́бкай
Каро́бкаю
М. Каро́бцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каро́бка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. каро́бка каро́бкі
Р. каро́бкі каро́бак
Д. каро́бцы каро́бкам
В. каро́бку каро́бкі
Т. каро́бкай
каро́бкаю
каро́бкамі
М. каро́бцы каро́бках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каро́бка ж.

1. коро́бка; (спичек — ещё) коробо́к м.;

к. цуке́рак — коро́бка конфе́т;

2. ко́роб м., луко́шко ср.;

3. (остов здания) коро́бка;

к. ху́ткасцей (ско́расцей)тех. коро́бка скоросте́й;

чарапна́я к.анат. черепна́я коро́бка;

к. перада́чтех. коро́бка переда́ч;

магазі́нная к.воен. магази́нная коро́бка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каро́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Невялікая скрынка з кардону, дрэва, бляхі і пад., звычайна з вечкам. Папяросная каробка. □ [Сакратар абкома] адчыніў чырвоную каробку і сам прыкалоў залатую зорку. Васілевіч. [Дубаў] выцягнуў з каробкі ляльку і пасадзіў яе на калені таварышу. Гарбук. // Такая скрынка з якім‑н. таварам, наборам якіх‑н. прадметаў. Каробка цукерак. Каробка папярос. Каробка каляровых алоўкаў. // Пасудзіна рознай формы і рознага прызначэння, сплеценая з лазы, саломы і інш. Паны складаюць чамаданы, Лубкі-каробкі, дзе схаваны Паненак розныя прыпасы Для завівання, для падкрасы. Колас. Малеча і старыя.. снавалі па лесе з лазовымі каробкамі і кошыкамі. Мележ.

2. Каркас будынка. Злева і справа чарнелі папялішчы, пахіленыя і закурадымленыя каробкі, абгарэлыя дрэвы. Сіўцоў. Стаялі толькі мураваныя каробкі, апавітыя рыштаваннямі, невялікі драўляны дамок, здалёк падобны на кузню. Кулакоўскі.

3. Футляр для якога‑н. механізма. Каробка компаса. Каробка радыёпрыёмніка.

•••

Каробка скорасцей; каробка перадач — у розных машынах: механізм для змены скорасці і напрамку руху.

Магазінная каробка — прыстасаванне ў агнястрэльнай зброі, дзе змяшчаюцца патроны.

Чарапная каробка — тое, што і чэрап.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАРО́БКА,

1) у беларусаў традыц. прылада для зімовай лоўлі рыбы. Пасудзіна з конусападобна ўвагнутым дном з адтулінай (горлам) пасярэдзіне. Выраблялі з драніцы, лубу, выпляталі з дубцоў; часта выкарыстоўвалі старыя рашоты, дно якіх замянялі мешкавінай, горла падтрымлівалася вяровачкамі, прымацаванымі да верхняга краю рашот. Устанаўлівалі ў палонках, якія разам з К. закрывалі галінкамі, каб вада не замярзала. Рыба, якая імкнулася да свежай вады, заплывала ў К. Пашырана на Палессі.

2) Ёмістасць для ручной сяўбы; тое, што сявенька.

3) Ёмістасць для захоўвання і пераноскі зерня, круп і інш. сыпучых рэчываў.

І.​М.​Браім.

Каробка.

т. 8, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каро́бка ж.

1. (невялікая скрынка) Schchtel f -, -n;

2. тэх. Gehäuse n -s, -, Ksten m -s, - і Kästen;

каро́бка ху́ткасцяў аўта Wchselgetriebe n -s, -;

3. эл. (Stck-)Dse -, -n;

4.:

чарапна́я каро́бка анат. Schädeldecke f -, -n; Hrnschale f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Каро́бка ’невялікая скрынка’ (ТСБМ), ’пасудзіна вялікіх памераў для ссыпання збожжа’, ’шырокая пасудзіна сярэдніх памераў з лазы для захавання мукі, круп і іншых рэчываў’, ’шырокая пасудзіна для сяўбы ўручную’, ’кошык для збірання грыбоў, ягад’, ’спецыяльная, шчыльна сшытая з ліпавай кары пасудзіна для збору мёду’ (З нар. сл.), ’прылада для лоўлі ўюноў’ (З нар. сл., Шатал., Крыв., Рам.), ’скрыначка, пенал’ (Бяльк.). Найбольш ужывальнае вытворнае ад кораб (гл.) слова. Параўн. укр. коробка, рус. коробка, чэш. krabka, польск. krobka. Паўднёваславянскіх паралелей да вытворных з суфіксацыяй на ‑ъка няма, бо такая суфіксацыя не характэрна для іх. Вядома, што паўд.-слав. мовы аддаюць перавагу сінанімічнаму суфіксу таго ж паходжання ‑ica: серб.-харв. кра̏бица ’каробачка’, славен. krábicaкаробка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каробка перадач 1/594 (іл.); 5/454; 6/292 (іл.); 9/527

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

КАРО́БКА ПЕРАДА́Ч, каробка скарасцей,

механізм, з дапамогай якога рэгулююць частату вярчэння выхаднога вала ў сілавых перадачах трансп. машын, станкоў і інш. Размяшчаецца ў асобным корпусе (каробцы) ці ў агульным з інш. механізмамі. Бывае бесступеньчатая (варыятар), ступеньчатая (мае зубчастыя перадачы) і камбінаваная. Канструкцыя залежыць ад прызначэння К.п., спосабу пераключэння перадач і тэхн. характарыстык машыны ці станка. К.п., прызначаная для змены падачы (перамяшчэння інструменту адносна апрацаванай загатоўкі) у металарэзных, дрэваапрацоўчых і каменярэзных станках, наз. каробкай падач.

В.​А.​Сяргеенка.

Схема трохступеньчатай каробкі перадач: 1 — вядучы вал; 2 — вядучая шасцярня пастаяннага зачаплення; 3 — кулачковая муфта; 4 — шасцярня 2-й перадачы; 5 — шасцярня 1-й перадачы і задняга ходу; 6 — выхадны вал; 7 — прамежкавая шасцярня задняга ходу; 8, 9, 10 — вядучыя шасцерні задняга ходу, 1-й і 2-й перадач; 11 — прамежкавы вал; 12 — выхадная шасцярня пастаяннага зачаплення.

т. 8, с. 87

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)