Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
ка́ркацьнесов., прям., перен. ка́ркать
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Ствараць крык, падобны на гукі «кар-кар». Толькі ў вершалінах дрэў прарэзліва каркалі вароны ды звінелі на розныя галасы іншыя дробныя птушкі.Якімовіч.
2.перан.Разм. Прадказваць няўдачу, няшчасце, бяду. — Бачыш, піянер, як кіпіць работа! Яшчэ ж год назад знаходзіліся такія, што каркалі, быццам у калгасе ніхто працаваць па-сапраўднаму не будзе.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ка́ркаць (пра крык варон), укр.каркати, рус.каркать ’тс’. Іншаславянскія паралелі маюць іншую фанетычную структуру і шэраг іншых значэнняў, якія суадносяцца толькі як гукапераймальныя: чэш.krkáti ’адрываць’, славац.kŕkať ’квакаць’, польск.karkać ’кудахтаць’, серб.-харв.kŕkati ’хлябтаць’, славен.kȓkati ’гудзець’ (аб пчолах). Агульная форма гэтых заходне- і паўднёваславянскіх слоў: kъrkati. Маюць бліжэйшую паралель у літ.kūrkti ’квакаць’. Што датычыцца ўсходнеславянскіх паралелей, то для іх нельга дакладна рэканструяваць архетып. Мы дапускаем karkati, якое цяжка суаднесці з kъrkati, з аднаго боку, і з літ.kar̃kti ’кудахтаць’, з другога; у якасці паралелі да апошняй літоўскай формы мы б чакалі бел.*карокаць і ўсх.-слав. паралелі з поўнагалоссем (Слаўскі, 2, 78).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нака́ркацьгл.каркаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)