каранава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. каранава́нне каранава́нні
Р. каранава́ння каранава́нняў
Д. каранава́нню каранава́нням
В. каранава́нне каранава́нні
Т. каранава́ннем каранава́ннямі
М. каранава́нні каранава́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каранава́нне ср. коронова́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каранава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. каранаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каранава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каго (што).

Правесці (праводзіць) цырымонію каранацыі.

К. на царства.

|| звар. каранава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся.

|| наз. каранава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

коронова́ние каранава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вянча́нне н.

1. (пра шлюб) (krchliche) Truung f -, -en;

2. (каранаванне) Krönung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

КАРАНА́ЦЫЯ, каранаванне,

цырымонія ўрачыстага прыняцця хрысц. манархам (імператарам, каралём, вял. князем, герцагам і інш.) сімвалаў улады (карона, скіпетр і інш.) пры ўступленні на прастол, якая суправаджаецца царк. абрадамі і сімвалізуе «боскае» паходжанне манарх. улады. Вяршыняй К. з’яўляецца ўскладанне вышэйшым царк. іерархам краіны кароны (адсюль назва) на галаву манарха. У ВКЛ і Польшчы адбывалася паводле звычаяў каталіцкіх краін. У Расіі абрад К. запазычаны з Візантыі, адбываўся ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля.

т. 8, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАВА́РСКІЯ ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ ЗБО́РЫ КАРЦІ́Н,

калекцыі ням. і сусв. выяўленчага мастацтва, сканцэнтраваныя гал. чынам у Мюнхене. Уключаюць Старую пінакатэку (засн. ў 1836; збор стараж.-ням. і зах.-еўрап. жывапісу, у т. л. унікальную калекцыю твораў П.​П.​Рубенса, «Чатыры апосталы» А.​Дзюрэра, «Каранаванне цярновым вянком» Тыцыяна), Новую пінакатэку (ням. скульптура і жывапіс 19—20 ст.), Галерэю Шака (мастацтва позняга ням. рамантызму), Новы палац у прадмесці Шлайсгайм. Філіялы дзейнічаюць і ў інш. гарадах Германіі.

т. 2, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́ЛЬДУНГ ((Baldung; прозвішча Грын; Grien) Ганс) (каля 1484/85; г. Швебіш-Гмюнд?, Германія — 1545),

нямецкі жывапісец і графік (дрэварыт, малюнкі) эпохі Адраджэння. Працаваў у Нюрнбергу (у майстэрні А.Дзюрэра), Страсбургу, Фрайбургу (стварыў у саборы гал. алтар «Каранаванне Марыі»). Рэнесансавы рацыяналізм спалучаў з містыкай, абагульненую пластыку — з дробнымі рытмамі. Сярод жывапісных работ: «Пакуты св. Себасцьяна» (1507), «Святая сям’я на адпачынку» (1511—14), «Смерць, што цалуе жанчыну» (1517), «Нараджэнне Хрыста» (1520), «Геркулес і Антэй» (1530), «Адам і Ева» (1531—33), «Сем узростаў жанчыны» (1544), аўтар дрэварытаў, малюнкаў.

Я.​Ф.​Шунейка.

Г.Бальдунг. Сем узростаў жанчыны. 1544.

т. 2, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЭРА́Р ((Gérard) Франсуа Паскаль Сімон) (4.5.1770, Рым — 11.1.1837),

французскі жывапісец і літограф, прадстаўнік рамантызму. Каля 1782—83 вучыўся ў парыжскім «Каралеўскім пансіёне», у 1786—89 вучань Ж.Л.Давіда. Быў адным з афіц. партрэтыстаў Напалеона, потым Бурбонаў. Сярод твораў: партрэты Ж.​Б.​Ізабэ з дачкой (1795), Напалеона I у каранацыйным адзенні, імператрыцы Жазефіны (1801), мадам Рэкам’е (1802), мадам Талейран (1805), В.​П.​Качубея (1809) і інш., карціны «Псіхея і Амур» (1797), «Бітва пры Аўстэрліцы» (1810), «Уваход Генрыха IV у Парыж» (1817), «Каранаванне Карла X» (1829); дэкар. размалёўкі ў парыжскім Пантэоне (1810-я г.). Па малюнках Ж. гравіраваны ілюстрацыі да твораў Вергілія, Ж.​Расіна і інш.

Ф.​Жэрар. Партрэт В.​П.​Качубея. 1809.

т. 6, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)