Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
карава́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Група ўючных жывёл, якія перавозяць грузы і людзей (у пустыні, у стэпе).
К. вярблюдаў.
2. Група суднаў, якія ідуць адно за адным.
|| прым.карава́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карава́нм., в разн. знач.карава́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карава́нм.
1.(вьючных животных, судов)карава́н, -на м.;
2.(вереница) чарада́, -ды́ж., ключ, род. ключа́м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карава́н, ‑а, м.
1. Група ўючных жывёл, якія перавозяць грузы і людзей у пустыні, у стэпе. — Наш невялікі караван вярблюдаў з медыкаментамі, харчамі і ўсім неабходным для экспедыцыі ішоў следам.Васілевіч.[Па гасцінцы] якраз і ішлі караваны ў той благаславёны Алатау.Васілёнак.//перан. Доўгая чарада аднародных істот, прадметаў, якія рухаюцца ў адным напрамку. Скора гусей караваны Сэрца напоўняць журбою.Непачаловіч.Караван ялавак і бычкоў пацягнуўся з калгаса да жывёла-нарыхтоўчай канторы.Дуброўскі.Скрозь семафоры адкрыла яна [восень] паравозам, Што караваны вагонаў па рэйках вядуць.Куляшоў.
2. Група суднаў, якія ідуць адно за другім або выконваюць агульную задачу. [Бамбардзіроўшчыкі] двойчы наляталі на караван у моры і затапілі адзін карабель.Шамякін.// Група злучаных несамаходных суднаў або плытоў, якія ідуць адно за другім на буксіры. Да берага набліжаўся маторны баркас «Чайка». Ён цягнуў за сабою караван з трох рыбацкіх лодак.В. Вольскі.Ля ракі сёння вяжуць Караван плытагоны.Кірэенка.
3.узнач.прысл.карава́нам. Чарадой, адзін за другім. Пралятаюць, Раняючы крыкі, Караванам даўгім жураўлі.Аўрамчык.Паплывуць караванам плыты Да далёкага сіняга мора.Астрэйка.
[Перс. kār(e)vān.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карава́нм.
1. Karawáne f -, -n;
карава́н вярблю́даў Kamélkarawane f;
2. Zug m -(e)s, Züge;
карава́н су́днаў Schíffskonvoi [-v-] m -, -s, -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
карава́н
(кр.-тат., тур. karwan, ад перс. kärvān)
1) група ўючных жывёл, якія перавозяць грузы, людзей у пустынях, стэпах (напр. к. вярблюдаў);
2) перан. доўгая чарада аднародных істот, прадметаў, якія рухаюцца ў адным напрамку (напр. к. воблакаў);
3) група суднаў, якія ідуць адно за другім або выконваюць агульную задачу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Карава́н — запазычанне з усходу ў рад еўрапейскіх краін. Параўн. перс.karwan (< ст.-інд.karabhá ’вярблюд’). Напрамак запазычання і мовы-пасрэднікі вызначыць цяжка (Локач, 86; Фасмер, 2, 190).