кандыба́ць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
кандыба́ю |
кандыба́ем |
| 2-я ас. |
кандыба́еш |
кандыба́еце |
| 3-я ас. |
кандыба́е |
кандыба́юць |
| Прошлы час |
| м. |
кандыба́ў |
кандыба́лі |
| ж. |
кандыба́ла |
| н. |
кандыба́ла |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
кандыба́ючы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кандыба́ць несов., обл. ковыля́ть, прихра́мывать
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кандыба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ісці кульгаючы або павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі. Панурыя, засмучаныя, устрывожаныя і абураныя такою несправядлівасцю, кандыбаюць сяляне пад казацкім канвоем. Колас. Часта кандыбае стары Міхайла ў вобласць. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калдыба́ць несов., обл., см. кандыба́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
закандыба́ць
‘пачаць кандыбаць - кульгаць, чыкіляць’
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
закандыба́ю |
закандыба́ем |
| 2-я ас. |
закандыба́еш |
закандыба́еце |
| 3-я ас. |
закандыба́е |
закандыба́юць |
| Прошлы час |
| м. |
закандыба́ў |
закандыба́лі |
| ж. |
закандыба́ла |
| н. |
закандыба́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
закандыба́й |
закандыба́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
закандыба́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
калдыба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Абл. Ісці кульгаючы, кандыбаць. — З параненай нагой да партызанаў у Налібоцкую пушчу калдыбаў [чалавек]. Бажко. Ззаду за Андрэем, калдыбаў уроскідку Юрка Даліна. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кульгаць, чыкільгаць, чыкіляць, чыкільгікаць, кандыбаць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Канды́ба ’кульгавы’, ’павольны ў хадзе’ (Нас., Гарэц., Бяльк., ТСБМ), кандыбы ’хадулі’ (ТСБМ; слуц., Нар. словатв.), кандыбаць ’ісці кульгаючы, павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Жд. 3), кандыбыць (Бяльк.), драг. шкандэ́батэ (Лучыц-Федарэц., вусн. паведамл.). Укр. кандиба ’кляча’, шкандибати ’кульгаць’, ’ісці прыкульгваючы’, рус. іркуц. кандыба ’кульгавы’, варонеж., бран., кур., свярдл. кандыбать ’прыкульгваць, кульгаць’, варонеж., ’паволі рабіць што-небудзь’, рус. паўд. шкандыба, шкандыбать ’кульгаць’. Трубачоў разглядае гэтыя словы як вытворныя ад дыбать з прыстаўкай ка‑, ускладнення зычным ш‑ і інфіксам ‑н‑ (Фасмер, 4, 448). Да дыбаць; параўн. літ. dỹbinti ’ісці, крочыць доўгімі нагамі’. Прыстаўка ка‑ і інфікс ‑н‑ у словах кандзёр і кандрычка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)