Калі́навая

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
ж.
Н. Калі́навая
Р. Калі́навай
Д. Калі́навай
В. Калі́навую
Т. Калі́навай
Калі́наваю
М. Калі́навай

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Калінавая (в., Магілёўскі р-н) 5/307

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

калі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да каліны. Калінавы куст. // Прыгатаваны з каліны. Калінавы сок. Калінавая настойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калі́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. калі́навы калі́навая калі́навае калі́навыя
Р. калі́навага калі́навай
калі́навае
калі́навага калі́навых
Д. калі́наваму калі́навай калі́наваму калі́навым
В. калі́навы (неадуш.)
калі́навага (адуш.)
калі́навую калі́навае калі́навыя (неадуш.)
калі́навых (адуш.)
Т. калі́навым калі́навай
калі́наваю
калі́навым калі́навымі
М. калі́навым калі́навай калі́навым калі́навых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ВАСІЛЕ́ВІЧ Алена Сямёнаўна

(н. 22.12.1922, в. Ліпнікі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. пісьменніца. Засл. работнік культуры Беларусі (1977). Скончыла Рагачоўскі настаўніцкі ін-т (1941) і БДУ (1946). Працавала ў Курскім абл. выд-ве, у час. «Работніца і сялянка» (1950—72), выд-вах «Мастацкая літаратура» і «Юнацтва» (1972—83). Друкуецца з 1947 (аповесць «У прасторах жыцця»). У цэнтры ўвагі пісьменніцы жыццё і праца сучаснікаў, праблемы асабістых узаемаадносін, маралі, выхавання дзяцей (аповесць «Шляхі-дарогі», 1950; зб-кі апавяданняў «Блізкія знаёмыя», 1954; «Падслухала сэрца», 1960; «Пісар страявой часці», 1969; «Адно імгненне», 1974; «Мыс Добрай Надзеі», 1977; «Шурка Рэмзікаў», 1985, і інш.). Лепшыя апавяданні («Пані старшыніха прыехала», «Адно імгненне», «Зімовая дарога», «Марыула», «Падгор’е») вылучаюцца глыбінёй пранікнення ва ўнутр. свет чалавека, моцным маральна-этычным і грамадз. напаўненнем. На аўтабіягр. матэрыяле напісана тэтралогія «Пачакай, затрымайся...» (аповесці «Расці, Ганька», 1966; «Доля знойдзе цябе», 1967; «Новы свет», 1968; «Пачакай, затрымайся...», 1970; Дзярж. прэмія Беларусі 1976), у якой паказаны нялёгкі шлях у жыццё сялянскай дзяўчыны, духоўнае пасталенне чалавека. Аўтар кніг для дзяцей («Заўтра ў школу», 1956; «Сябры», 1958; «Калінавая рукавічка», 1963, і інш.). Творы Васілевіч дакладныя ў апісанні побыту і раскрыцці характараў чалавека, у іх паэт. бачанне свету, стрыманая, даверлівая манера апавядання, жывая нар. мова. Аўтар зб-каў эцюдаў, роздумаў, эсэ («Люблю, хвалююся — жыву...», 1986; «Элегія», 1988). Пераклала на бел. мову аповесць М.Стэльмаха «Гусі-лебедзі ляцяць» (1975), раман Д.Дэфо «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» (1976), аповесць Г.Башырава «Зялёная мая калыска» (1981) і інш.

Тв.:

Выбр. тв. Т. 1—3. Мн., 1982—83.

Літ.:

Шкраба Р. Літаратура і мова. Мн., 1969. С. 304—316;

Шупенька Г. Цеплыня чалавечнасці. Мн., 1977. С. 91—125;

Сямёнава А. Гарачы след таленту. Мн., 1979. С. 88—114;

Яфімава М. Алена Васілевіч // Беларуская дзіцячая літаратура. Мн., 1980;

Андраюк С. Жыць чалавекам. Мн., 1983. С. 27—29, 197—205.

С.А.Андраюк.

т. 4, с. 22

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)