ШЧА́СНАЯ Нінэль Іванаўна (н. 25.10.1933, г. Полацк Віцебскай вобл.),
бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1989). Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1955), Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1961). Працуе ў станковым жывапісе, кніжнай і станковай графіцы, манум.-дэкар. мастацтве. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Вясёлка», «Пад сонейкам» (абедзве 1966), «Пяць пакаленняў (Лазня)» (1967), «Самотная» (1968), «Васількі» (1972), «Налібоцкая пушча» (1975), «Пасля змены», «Лада слухае» (абедзве 1978), «Спрадвечнае» (1980), «Маё нараджэнне» (1981), «Толькі яго нявеста» (1984), «Белыя крылы», «Гуканне вясны ў Заслаўі» (абедзве 1987), «Мая сям’я» (1997), «Сястра Людміла і яе Міхайлавы» (1999); партрэтаў «Мая бабуля Ліда» (1956), І.Мележа, «Аўтапартрэт» (абодва 1970), У.Дубоўкі (1973), І.Шамякіна, Цёткі (А.Пашкевіч; абодва 1976), А.Макаёнка, М.Матукоўскага (абодва 1979), М.Танка, А.Куляшова («Ля вогнішча»; абодва 1980), У.Саўчанкі, Р.Шырмы, П.Клімука (усе 1981), Я.Купалы, М.Багдановіча (абодва 1982), М.Ладзіса («Вярнуўся», 1985), С.Красікава, І.Антонава (абодва 1987), «Думаючы пра Чэхава» (1988), Р.Суруса (1996), «Ефрасіння Полацкая» (1997), «Промні натхнення А.Пушкіна» (1999), Ф.Скарыны, «І.Фёдараў і П.Мсціславец», А.Романа, «Пясочны гадзіннік» (аўтапартрэт; усе 2000), А.Анікейчыка (2001), С.Акружной (2003) і інш.; пейзажаў, нацюрмортаў, шэрагу графічных твораў. Аформіла кнігі «Калінавая рукавічка» А.Васілевіч (1963), «Матрошкіны казкі» І.Бурсава (1968), «Рыжая палянка» Д.Бічэль-Загнетавай (1971), «Крылы» М.Хведаровіча (1973), «Заручыны» П.Макаля (1979), «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» А.Лойкі (1984). Выканала размалёўкі на фасадзе НДІ буд. матэрыялаў (1966), у рэстаране пры гасцініцы «Свіслач» (1978), вітражы ў ВА «Гарызонт» (1982) у Мінску. Творчасці ўласцівы мяккасць і лірызм светаадчування, экспрэсіўная тэхніка, арыгінальнасць колеравых вырашэнняў.
Тв.:
Искры моей жизни. Мн., 2001.
Л.Ф.Салавей.
Н.Шчасная. Мая сям’я. 1997.
т. 17, с. 497