Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
калькуля́цыяж. калькуля́ция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
калькуля́цыя, ‑і, ж.
Вылічэнне сабекошту, пакупной і прадажнай вартасці тавару, прадукцыі і інш.
[Лац. calculatio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Калькуляцыя 2/489; 5/280
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬКУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. calculatio лік, падлік),
вылічэнне (спосаб групоўкі) затрат на вытв-сць і рэалізацыю прадукцыі (работ, паслуг). Афармляецца ў выглядзе калькуляцыйнага ліста, у якім расходы падаюцца па кірунках (аб’ектах) і вызначаных артыкулах. К. дае магчымасць вызначыць сабекошт адзінкі асобных відаў прадукцыі (работ, паслуг), вырабленых (выкананых, аказаных) прадпрыемствам (фірмай, арг-цыяй, брыгадай і інш.). Яе складанне — падлік затрат па артыкулах дае магчымасць разлічыць прыбытак і страты, рэнтабельнасць, устанавіць кошт, аналізаваць сабекошт прадукцыі. Групоўка затрат па калькуляцыйных артыкулах робіцца ў залежнасці ад іх функцыян. ролі ў вытв. працэсе: затраты, выкліканыя вытв. спажываннем рэсурсаў; арганізацыйныя, па абслугоўванні, кіраванні і збыце.