кале́цтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. кале́цтва
Р. кале́цтва
Д. кале́цтву
В. кале́цтва
Т. кале́цтвам
М. кале́цтве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кале́цтва, -а, н.

1. Пашкоджанне арганізма, якое робіць цяжкім або немагчымым яго нармальнае функцыянаванне.

Атрымаць цяжкае к.

2. Знявечанне, калечанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кале́цтва ср.

1. прям., перен. (действие) кале́чение, уро́дование;

2. (физический недостаток) уве́чье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кале́цтва, ‑а, н.

1. Пашкоджанне арганізма, якое робіць цяжкім або немагчымым яго нармальнае функцыяніраванне. [Арлоўскі] радаваўся, што, не зважаючы на цяжкае калецтва, ён яшчэ патрэбен людзям. Паслядовіч. Нават каб і мог ён [Зыгмунт] дзе-небудзь знайсці работу, дык не можа з-за свайго калецтва стаць на яе. Чорны. // Псіхічны стан арганізма з такім пашкоджаннем. Ласкавасць ад усяго свету, а не ад аднаго толькі чалавека, выратуе дзіцячую душу ад псіхалагічнага калецтва. Чорны.

2. Калечанне, знявечанне. Пасля калецтва прыкра было бачыць князю кухара з заткнутым вухам, і ён ніколі ўжо не гукаў яго на параду аб стравах. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кале́цтва н.

1. (пашкоджанне арганізма) Verstümm(e)lung f -,· -en; Vernstaltung f -, -en;

2. (калечанне, знявечанне) Körperverletzung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ві́ра¹, -ы, ж.

У старажытныя часы: грашовы штраф за забойства ці калецтва вольнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́кса, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Частка канечнасці, якая засталася пасля ампутацыі або калецтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акале́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што.

Пашкодзіць які-н. орган, зрабіць калецтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уве́чье кале́цтва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

членовреди́тельство членашко́дніцтва, -ва ср., наўмы́снае кале́цтва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)